18:16 06.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АБСЭ заклікае Менск правесьці незалежнае расьсьледаваньне сьмерці Бябеніна

Прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч выказала сёньня сваю занепакоенасьць з нагоды сьмерці Алега Бябеніна і заклікала ўлады правесьці ўважлівае і незалежнае расьсьледаваньне.
"Сьмерць Бябеніна зьяўляецца вялікай стратай для беларускай журналістыкі. Ягоны баявы вэб-сайт застаецца адным з нямногіх няўрадавых крыніц інфармацыі, і супрацоўнікі сайту ёсьць аб’ектамі працяглага адміністрацыйнага ціску", — заявіла Міятавіч.
"Я вітаю намер Генэральнай пракуратуры правесьці расьсьледаваньне іншых магчымых вэрсіяў гібелі журналіста, нягледзячы на папярэднюю выснову, што журналіст пакончыў з сабою…Я заклікаю беларускія ўлады правесьці незалежнае расьсьледаваньне гэтай трагічнай сьмерці. Гэта асабліва важна, каб пазьбегнуць абвастрэньня таго адмоўнага ўзьдзеяньня на беларускіх СМІ, якое могуць выклікаць пытаньні аб яго сьмерці" , — заявіла прадстаўніца АБСЭ .
Дуня Міятавіч таксама выказала свае спачуваньні сям’і ў Бябеніна, ягоным калегам і сябрам
Обсудить новость на Форуме
5 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |