12:31 24.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АБСЕ: тактыка застаецца ранейшай
АБСЕ не будзе змяняць тактыкі у дачыненні да Беларусі і збіраецца пашыраць дыялог з беларускім урадам. Пра гэта ў час свайго візіту ў Менск заявілі прадстаўнікі працоўнай групы па Беларусі. Пры гэтым, як заявіла кіраўнік дэлегацыі, дэпутат шведскага парламенту Сэсілія Вігстрэм, АБСЕ заклапочана сітуацыяй у Беларусі са свабодай СМІ і арганізацый.
Кіраўнік дэлегацыі Сэсілія Вігстрэм адзначыла высокі ўзровень узаемпаразумення з прадстаўнікамі беларускай улады, аднак падкрэсліла, што АБСЕ па-ранейшаму заклапочана шэрагам невырашаных пытанняў, у тым ліку са свабодай СМІ і недзяржаўных арганізацый. АБСЕ адзназначна выказваецца за пашырэнне дыялогу з Беларуссю.
- Асноўная мэта АБСЕ - супрацоўніцтва з мэтай выканання стандартаў дэмакратычнай супольнасці і абароны правоў чалавека. Працоўная група як раз і была створана дзеля таго, каб Беларусь выконвала гэтыя абавязкі. І гэта павінна ажыццяўляцца ў дыялогу з парламентам, палітычнымі партыямі і грамадзянскай супольнасцю. І мы не плануем змяняць нашы метады працы.
Лідэры палітычных партый выступілі з крытыкай такой пазіцыі АБСЕ. На сустрэчы з дэлегацыяй, лідэр АГП Анатоль Лебедзька зазначыў, што адносіны АБСЕ з палітычнай апазіцыяй фактычна выйшла на нулявую адзнаку.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме