14:00 23.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
ААН заклікае ўлады Беларусі да дыялёгу з апазыцыяй
Упраўленьне ААН па правах чалавека гатова аказаць дапамогу ўладам Беларусі ў справе забесьпячэньня правоў чалавека.
Вітаючы вызваленьне з турэмнага зьняволеньня на мінулым тыдні двух лідэраў апазыцыі ў Беларусі, упраўленьне ААН па правах чалавека заклікала ўлады краіны прыступіць да працэсу дыялёгу з апазыцыяй і без усялякіх умоваў вызваліць усіх астатніх зьняволеных, якія адбываюць пакараньне за рэалізацыю сваіх асноўных правоў чалавека.Многія з гэтых асобаў былі асуджаныя за тое, што былі ўцягнутыя ў падзеі 19 сьнежня 2010 года, калі, у асноўным мірныя, акцыі апазыцыі ў цэнтры Менску ўвечары ў дзень выбараў былі разагнаныя міліцыяй і сіламі бясьпекі.
Упраўленьне адзначае, што было арыштавана каля 600 прыхільнікаў апазыцыі, супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі і праваабаронцаў, у іх ліку — Андрэй Саньнікаў, адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты і яго памочнік Зьміцер Бандарэнка. Больш за 40 з гэтых апазыцыйных лідэраў і актывістаў пасьля прысудзілі да турэмнага зьняволеньня. Самога Саньнікава суд прысудзіў да пяці гадоў турэмнага зьняволеньня, а Бандарэнку — да двух гадоў. На мінулым тыдні гэтыя двое асуджаных былі вызваленыя.
«Мы заклікаем урад Беларусі без усялякіх умоваў вызваліць усіх тых, хто застаецца ў турме за мірны ўдзел у падзеях 19 сьнежня, а таксама іншых праваабаронцаў, такіх як Алесь Бяляцкі, і актывістаў апазыцыі, такіх як Сяргей Каваленка», — заявіў прэс-сакратар Упраўленьня Рупэрт Колвіл на брыфінгу ў Жэнэве.
Ён дадаў, што ААН заклікае ўлады Беларусі прыняць захады дзеля таго, каб праваабаронцы і журналісты маглі свабодна выконваць сваю працу, не асьцерагаючыся запалохваньня і ціску. Прэс-сакратар сказаў, што Упраўленьне ААН па правах чалавека гатова аказаць дапамогу уладам у справе забесьпячэньня грамадзянскіх і палітычных правоў народа Беларусі.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |