16:15 02.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
ААН: Дзяржава парушыла правы Судаленкі
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што беларускія ўлады парушылі права сябра АГП Леаніда Судаленкі на распаўсюд інфармацыі.
У канфлікце гомельскага праваабаронцы и сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леаніда Судаленкі і беларускіх уладаў разбіраўся Камітэт ААН па правах чалавека, які стаў на бок грамадзяніна.
Леанід Судаленка скардзіўся ў міжнародную структуру на ўлады, якія парушылі ягонае права на распаўсюд інфармацыі (артыкул 19 Пакту аб міжнародных і палітычных правах), сканфіскаваўшы й зьнішчыўшы выбарчыя друкаваныя матэрыялы.
Дадзеная гісторыя пачалася ў 2004 годзе. Тады, восем гадоў таму, Леанід Судаленка намагаўся стаць кандыдатам у дэпутаты па Хойніцкай акрузе, але выбарчая камісыя не зарэгістравала яго. Нягледзячы на адмову, заяўнік працягнуў інфармацыйную працу сярод сваіх прыхільнікаў, каб праінфармаваць іх аб прычынах адмовы ў рэгістрацыі ягонае кандыдатуры ды ягоныя меркаваньні аб будучых выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Па дарозе ў Хойнікі 6 кастрычніка 2004 года аўтамабіль Леаніда Судаленкі спыніла ДАІ, кіроўцу даставілі ў адзьдзел міліцыі, дзе сканфіскавалі розныя ўлёткі, ксеракопіі газэты «Народная воля». Праз некалькі дзён заяўніка зноў затрымалі ў Хойніках, дзе ён распаўсюджваў друкаваныя матэрыялы. Зноў быў прывод у міліцыю й канфіскацыя друкаваных матэрыялаў.
На праваабаронцу быў складзены адміністратыўны пратакол за нібыта незаконы распаўсюд друкаваных матэрыялаў. Хойніцкі суд палічыў Леаніда Судаленку вінаватым, прыцягнуў да штрафу, а ўлёткі было прынятае рашэньне зьнішчыць. Дадзенае рашэньне праваабаронца абскардзіў у Гомельскім абласным і Вярхоўным судзе, але безвынікова.
У скарзе ў Камітэт ААН заяўнік прасіў вызначыць – ці былі ўжытыя да яго санкцыі, неабходныя для павагі правоў і рэпутацыі іншых асобаў, для аховы дзяржаўнай бясьпекі, грамадскага парадку. Дзяржава не прадставіла апраўданьняў неабходнасьці абмежаваньня права на распаўсюд інфармацыі, таму аб гэтым у беларускіх уладаў спытаў Камітэт ААН.
Але беларускія ўлады стаялі на сваім: грамадзянін пакараны законна, ён парушыў КаАП – незаконна распаўсюджваў друкаваныя матэрыялы. Улады РБ, даючы тлумачэньні Камітэту ААН, спасылаліся на тое, што ў міжнародным Пакце ёсьць заўвага, што правы могуць быць абмежаванымі.
«Камітэт лічыць, што нават калі санкцыі, якія прымянілі да аўтара, дапускаюцца нацыянальным заканадаўствам, дзяржава ніяк не патлумачыла, чаму яны зьяўляліся неабходнымі з боку гледжаньня адной з законных мэтаў, прадугледжаных у артыкуле 19 Пакту», – пішацца ў адказе з Камітэт.
Міжнародная структура прыйшла да высновы, што ў адсутнасьці адпаведных тлумачэньняў з боку дзяржавы абмежаваньні на карыстанне аўтарам права на распаўсюджваньне інфармацыі ня могуць лічыцца неабходнымі для аховы дзяржаўнай бясьпекі, грамадзкага парадку, ці для забесьпячэньня павагі правоў іншых асобаў. Такім чынам, у дадзеным выпадку правы заяўніка былі парушаныя, а менавіта пункт 2 артыкулу 19 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Таму дзяржава абавязаная забяспечыць Леаніду Судаленку эфэктыўны сродак праўнай абароны, улічыўшы кампэнсацыю сумы штрафу, і любых юрыдычных выдаткаў, а таксама прыняць меры для прадухіленьня такіх парушэньняў у будучым.
ДАДАТАК:Дакумэнт КПЧ ААН (pdf, 205 Kb)
(Паведамленьне, рас.)
Комитет ООН по правам человека признал, что белорусские власти нарушили право Леонида Судаленко на распространение информации (приложен документ ООН)
В конфликте гомельского правозащитника Леонида Судаленко и белорусских властей разбирался Комитет ООН по правам человека, который стал на сторону гражданина. Леонид Судаленко жаловался в международную структуру на власти, которые нарушили его право на распространение информации (статья 19 Пакта о международных и политических правах), конфисковав и уничтожив избирательные печатные материалы.
Данная история началась в 2004 году. Тогда, восемь лет назад, Леонид Судаленко пытался стать кандидатом в депутаты по Хойникской округе, но избирательная комиссия не зарегистрировала его. Несмотря на отказ, заявитель продолжил информационную работу среди своих сторонников, чтобы проинформировать их о причинах отказа в регистрации его кандидатуры и его мнения о предстоящих выборах в Палату представителей.
По дороге в Хойники 6 октября 2004 года автомобиль Леонида Судаленко остановила ГАИ, водителя доставили в отдел милиции, где конфисковали различные листовки, ксерокопии газеты «Народная воля». Через несколько дней заявителя снова задержали в Хойниках, где он распространял печатные материалы. Снова был привод в милицию и изъятие печатных материалов.
На правозащитника был составлен административный протокол за якобы незаконное распространение печатных материалов. Хойникский суд посчитал Леонида Судаленко виновным, привлек к штрафу, а листовки было принято решение уничтожить. Данное решение правозащитник обжаловал в Гомельском областном и Верховном суде, но безрезультатно.
В жалобе в Комитет ООН заявитель просил определить – были ли применены к нему санкции, необходимые для уважения прав и репутации других лиц, для охраны государственной безопасности, общественного порядка. Государство не представило оправданий необходимости ограничения права на распространение информации, поэтому об этом в белорусских властей спросил Комитет ООН.
Но белорусские власти стояли на своем: гражданин наказан законно, он нарушил КоАП – незаконно распространял печатные материалы. Власти РБ, давая разъяснения Комитета ООН, ссылались на то, что в международном Пакте есть замечание, что права могут быть ограничены.
«Комитет считает, что даже если санкции, которые применили к автору, допустимы национальным законодательством, государство никак не объяснило, почему они являлись необходимыми со точки зрения одной из законных целей, предусмотренных в статье 19 Пакта», – пишется в ответе из Комитета.
Международная структура пришла к выводу, что в отсутствии соответствующих разъяснений со стороны государства ограничения на пользование автором правом на распространение информации не могут считаться необходимыми для охраны государственной безопасности, общественного порядка, или для обеспечения уважения прав других лиц. Таким образом, в данном случае права заявителя были нарушены, а именно пункт 2 статьи 19 Пакта о гражданских и политических правах.
Поэтому государство обязано обеспечить Леониду Судаленко эффективное средство правовой защиты, включая компенсацию суммы штрафа, и любых юридических расходов, а также принять меры для предотвращения таких нарушений в будущем.
ПРИЛОЖЕНИЕ: Документ КПЧ ООН (pdf, 205 Kb)
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |