14:45 05.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аўтуховічу адмовілі ў хадайніцтве пра спыненне крымінальнай справы
Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва пра спыненне крымінальнай справы. Пра гэта БелаПАНу паведаміў адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка.
Адвакат адзначыў, што як толькі закончыў знаёміцца з матэрыяламі справы, ён падаў хадайніцтва следчаму пра спыненне крымінальнай справы на Аўтуховіча. "І амаль адразу ж у задавальненні хадайніцтва было адмоўлена", — адзначыў Сапелка.
Адвакат не ведае, на якім этапе знаходзіцца справа яго падабароннага, ці перададзена яна ў пракуратуру. Ніякіх афіцыйных папер на гэты конт ён не атрымліваў.
Нагадаем, што ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 23 чэрвеня на Аўтуховіча ды іншых асоб пачалі справу, нібыта, за падрыхтоўку тэрарыстычнага акту.
8 жніўня Лявонава вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі зняты ўсе абвінавачванні.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме