14:45 28.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аўтуховічу і Асіпенку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Утрыманне пад вартай ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Уладзіміра Асіпенкі і Мікалая Аўтуховіча працягнутае да 28 лютага. Пра гэта паведаміла дачка Уладзіміра Асіпенкі - Людміла Асіпенка, якая атрымала ў пачатку тыдня ліст ад бацькі.
Уладзімір Асіпенка паведамляе, што ўтрыманне пад вартай працягнута да 28 лютага. Што характэрна, санкцыю на падаўжэнне тэрмінаў давала не Генеральная пракуратура, а суддзя Вярхоўнага суда А. Цяцюхін.
На думку Людмілы Асіпенка, «раз ужо вядома імя суддзі, то, хутчэй за ўсё, справу будзе разглядаць менавіта Вярхоўны суд». Дачка палітвязня таксама паведаміла, што асаблівых скаргаў на здароўе бацька не выказвае.
- У яго праблемы з вачыма. Зрэшты, такія ж праблемы ва ўсіх, хто туды трапляе, - адзначыла Л. Асіпенка, паведамляе "Беларускі партызан".
Як нагадвае Хартыя’97, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» была ўзбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).
8 жніўня Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні.
З 16 красавіка па 16 ліпеня палітвязень Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.
Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме