16:30 20.05.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аўтуховіча зьбіраюцца выпісаць з турэмнага шпіталя

Пра гэта паведаміў лекар-тэрапэўт з Рэспубліканскага турэмнага шпіталя.
“Мы ўвогуле ў непаразуменьні, чаго яго да нас прыслалі? Прывезьлі ўчора, сёньня адправім зноў у ізалятар, бо лячыцца ён не жадае. Кажа, што адчувае сябе нармальна, ні на што ня скардзіцца”, — паведаміў лекар журналісту “Свабоды” падчас традыцыйнага выхаду да сваякоў хворых вязьняў, які адбываецца ў рэспубліканскім турэмным шпіталі штосераду.
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч галадуе з 16-га красавіка. Вязень пратэстуе супроць крымінальнага перасьледу і таго, што ягоная справа фактычна не вядзецца. Мікалай Аўтуховіч патрабуе альбо накіраваць справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску аб нявыезьдзе. Таксама былы палітвязень патрабуе вызваліць Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенку, якія праходзяць па адной зь ім справе.
Паводле адваката Паўла Сапелкі, “Мікалай Аўтуховіч моцна схуднеў і выглядае вельмі слабым”.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |