17:45 16.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аўтуховіч спыніў галадоўку
На просьбу карэспандэнта “Свабоды” дзяжурны ізалятара на Валадарскага злучыўся з загадчыцай мэдычнага пункту ізалятара Алай Міхедавай, каб праверыць, ці спыніў Мікалай Аўтуховіч галадоўку.
“Так, Ала Міхедава пацьвердзіла, што зь сёньняшняга дня ён галадоўку скончыў. Як пачуваецца? Такіх зьвестак мы не даем”, — адказаў дзяжурны.
Раней на прыёме для сваякоў вязьняў лекарка Міхедава распавядала, што калі Аўтуховіч спыніць галадоўку, для яго будзе замаўляцца адмысловая ежа паводле правілаў выхаду з працяглай галадоўкі.
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч галадаваў 91 дзень і за час галадоўкі, паводле ягонага адваката, схуднеў больш як на 35 кіляграмаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме