17:01 10.08.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
А.Казуліна прынялі ў Дзярждуме
Былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна запрасілі ў Дзяржаўную Думу Расейскай Фэдэрацыі.
Яго прыняў старшыня думскага камітэту ў справах СНД і суайчыньнікаўАляксандар Астроўскі.
Сёньня, па вяртаньні з Масквы, Аляксандар Казулін паведаміў “Свабодзе”, што ініцыятыва правядзеньня сустрэчы сыходзіла ад спадара Астроўскага:
“Я так лічу, што яны цяпер праводзяць розныя кансультацыі. І, я думаю, ня толькі са мною. Гэта паказвае, што ў Маскве зацікаўленыя ў перамовах ня толькі з афіцыйнымі беларускімі ўладамі. А гэта сьведчыць пра тое, што там пачынаюць ужо думаць, што рабіць далей зь Беларусьсю”.
Ад больш падрабязных камэнтароў спадар Казулін адмовіўся, спаслаўшыся на адпаведную дамову з Аляксандрам Астроўскім. Хаця, калі зыходзіць з таго, што сустрэча цягнулася амаль тры гадзіны, суразмоўцы закранулі, мабыць, не адну праблему беларуска-расейскіх дачыненьняў.
Беларускія палітолягі зьвяртаюць увагу на тое, што Аляксандар Астроўскі ўваходзіць у фракцыю ЛДПР. А менавіта яе дэпутаты, як гэта часта было раней, агучваюць некаторыя ідэі, пажаданыя для Крамля. У прыватнасьці, зусім нядаўна лідэр ЛДПРУладзімер Жырыноўскі заявіў у Думе, што непатрэбна выдаваць такія вялізныя крэдыты Аляксандру Лукашэнку. Таксама ён сказаў тады, што калі б не рэгулярная дапамога Масквы, то беларусы ўжо пазбавіліся б ад Аляксандра Лукашэнкі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |