15:00 24.05.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
А.Бандарэнка: «Змены ў Крымінальным кодэксе як касметалогія для цяжкахворага» (Відэа)
На думку праваабаронцы і былога незаконна асуджанага прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі, ініцыятыва Следчага камітэту аб зменах у Крымінальным кодэксе кардынальна не развяжа праблемаў пераследу за эканамічныя злачынствы.
«Выкарыстанне Крымінальнага кодэксу ва ўласных мэтах – гэта фактычна «фішка» сённяшняга беларускага рэжыму», – падкрэсліў Андрэй Бандарэнка.
У праекце закону, прапанаванага Следчым камітэтам, аптымізаваныя тэрміны пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за шэраг злачынстваў супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці. У санкцыі ўведзеныя віды пакарання, альтэрнатыўныя пазбаўленню волі. Акрамя таго законапраект істотна пашырае забарону на прымяненне ўзяцця пад варту ў якасці меры стрымання.
«Змены, якія прапаноўвае Следчы камітэт, могуць толькі вітацца, аднак мне яны нагадваюць больш касметалогію ў дачыненні цяжкахворага: калі тэрмінова патрэбная аперацыя, а яму падводзяць вочы, накладаюць цені, – гаворыць Андрэй Бандарэнка. – Наш Крымінальны кодэкс мог бы быць адным з найлепшых у свеце, калі б яго выконвалі – калі б працавалі суды, калі б працавала пракуратура і калі б у нас не было ціску на адвакатаў».
Андрэй Бандарэнка зазначае, што беларуская сістэма выканання пакаранняў застаецца адною з самых закрытых, і статыстычных звестак пра зняволеных у вольным доступе няма. Тым не менш, вядома, што сярод эканамічных злачынстваў найчасцей у Беларусі асуджаюць за махлярства, хабарніцтва і незаконнае прадпрымальніцтва.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |