11:47 25.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
25 студзеня ПАРЭ прымае рэзалюцыю па Беларусі
На зімовай сэсіі ПАРЭ ў Страсбуры выступіць адмысловы дакладчык ПАРЭ па сытуацыі ў Беларусі, эстонскі парлямэнтар Андрэс Хэркель. Па выніках абмеркаваньня ПАРЭ прыме рэзалюцыю з рэкамэндацыямі.
У праекце рэзалюцыі прапанавана не аднаўляць кантакты ПАРЭ зь беларускімі ўладамі на высокім узроўні да таго часу, пакуль у краіне ня будзе ўведзены мараторый на сьмяротнае пакараньне. Да гэтага ж моманту павінна заставацца замарожанай і заяўка Беларусі на вяртаньне Нацыянальнаму сходу статусу спэцыяльнага запрошанага ў ПАРЭ.
Папярэднія слуханьні па сытуацыі ў Беларусі прайшлі ў палітычным камітэце ПАРЭ 23 студзеня.
У іх удзельнічалі прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі — старшыня АГП Анатоль Лябедзька, лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч і сябра кампаніі «Гавары праўду» Аляксандар Фядута. Таксама перад прысутнымі выступіла Любоў Кавалёва, маці Ўладзіслава Кавалёва, асуджанага да сьмяротнага пакараньня.
Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы. Статус адмыслова запрошанага ў ПАРЭ беларускі парлямэнт страціў 13 студзеня 1997 г.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |