22:02 23.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
24 жніўня суд прыме канчатковае рашэнне па справе Уласевіча
Увечары ў Астраўцы закончылася пасяджэнне суда, які разглядае справу Мікалая Уласевіча. Старшыню Астравецкай раённай арганізацыі АГП абвінавачваюць у непадпарадкаванні пажарнікам, якія прыйшлі да яго, каб правесці праверку ў хаце. Сам Мікалай Уласевіч лічыць гэтую справу цалкам сфабрыкаванай.
На сённяшнім вечаровым пасяджэнні высветлілася, што Мікалай Уласевіч не даваў падставаў не праводзіць праверку. Аднак канчатковае рашэнне наўрад ці будзе справядлівым. Так лічыць старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін, які прысутнічаў на пасяджэнні.
Сёння выступілі асноўныя сведкі, якія не з’явіліся на папярэдняе слуханне. У сваю чаргу Мікалай Уласевіч заявіў шэраг хадайнітваў, з якіх было прынятае толькі адно.
“Сёння высветлілася (і гэта пацвердзілі сведкі), што Мікалай Уласевіч не даваў падставаў не праводзіць праверку, з якой прыехалі пажарныя інспектары, - распавядае Юры Істомін. - Ён сам падаў заяву, каб размясціць у сваёй хаце раённую арганізацыю АГП і быў зацікаўлены, каб гэты працэс скончыўся як мага хутчэй. Адметна яшчэ і тое, што праверку вырашылі правесці менавіта ў дзень народзінаў спадара Уласевіча…”
Далейшыя падзеі, па сведчаннях, выглядалі так. Калі пажарныя пад’ехалі, Мікалай Уласевіч выйшаў з хаты і сказаў, што не давярае ім, бо яны наўмысна зацягваюць працэс, і што не жадае, каб праверку праводзілі без законных на тое падстаў. І пайшоў далей па вуліцы. Пры гэтым істотна, што ўладальнікам хаты з’яўляецца не ён, а яго жонка. Аднак да жонкі пажарныя інспектары не звярнуліся.
“Верагодна, што гэтыя паказанні сведак пацвердзяць правату Міколы Уласевіча”, - лічыць Юры Істомін. - Але тое, што асноўныя хадайніцтвы Уласевіча былі адхіленыя, дае падставу меркаваць, што рашэнне суда не будзе справядлівым. Да таго ж частка матэрыялаў была вынятая са справы. Сярод іх - адмысловы ліст за подпісам кіраўніка раённага аддзела УКДБ, каб гэту справу супрацоўнікі МНС давялі, як кажуць, да лагічнага завяршэння. Усё гэта кажа пра тое, што справу супраць Уласевіча замовіў раённы аддзел УКДБ. Таму пажарныя не могуць сказаць, што ўсе іх патрабаванні выкананыя, што ўсё нармальна ў спадара Уласевіча з хатай, і можна зарэгістраваць раённую арганізацыю АГП. Яны маральна залежаць ад рашэння УКДБ. Таму, я думаю, заўтра судовае рашэнне будзе вынесенае ўсё ж супраць спадара Уласевіча”.
20.08.2010 Рассмотрение дела Уласевича перенесено на понедельник
19.08.2010 20 августа в Островце будут судить Николая Уласевича
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме