11:30 22.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
23 жніўня можа стаць Днём памяці ахвяраў сталінізму і нацызму
36 дэпутатаў Эўрапарлямэнту накіравалі парлямэнтарам усіх краінаў Эўразьвязу ліст з заклікам абвясьціць 23 жніўня Днём памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.
Сярод падпісантаў — пяцёра з шасьцёх эўрапарлямэнтароў ад Латвіі ды іншыя сябры групы па эўрапейскім гістарычным прымірэньні ў Эўрапарлямэнце.
"Эўропа ніколі ня зможа стаць адзінай, калі мы не прызнаем сваю агульную гісторыю і не асудзім зьдзейсьненыя рэжымамі сталінізму і нацызму злачынствы супраць людзей Эўропы", — лічыць латвійская эўрадэпутатка Сандра Калніеце.
Яна перакананая, што задача людзей — нагадваць пра злачынствы, зьдзейсьненыя гэтымі двума рэжымамі падчас Другой Усясьветнай вайны, каб яны не паўтарыліся.
Аўтары ліста нагадваюць, што ў былым Савецкім Саюзе і ў краінах-сатэлітах колькасьць ахвяр сталінізму складае прыблізна 20 мільёнаў чалавек, але вінаватыя ў іх гібелі часта застаюцца непакаранымі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |