15:00 01.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
21 асоба папоўніла «чорны спіс» ЕС (пералік)
"Чорны спіс" Еўрапейскага саюза цяпер складаецца з 231 прадстаўніка беларускага рэжыму. З гэтага тыдня ён павялічыўся на 21 новае імя. Гэта 20 суддзяў і адзін чыноўнік.
У адпаведнасці з рашэннем Савета ЕС ад 27 лютага, санкцыі пашырыліся на наступных асоб:
1. Барсукоў Аляксандр. Начальнік мінскай міліцыі. "Адказны за рэпрэсіі ў адносінах да шэрагу мірных пратэстоўцаў у Мінску, што былі ў далейшым звінавачаныя ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. На працягу некалькіх гадоў загадваў міліцэйскімі дзеяннямі супраць вулічных пратэстаў апазіцыі".
2. Пуцыла Уладзімір. Старшыня Мінскага гарадскога суда. Разглядаў апеляцыі Паўла Севярынца, Віталя Рымашэўскага і Аляксандра Атрошчанкава. "Адмовіў у задавальненні іскаў супраць вынесеных вердыктаў [судамі ніжэйшай інстанцыі], відавочна парушыўшы Крымінальна-працэсуальны кодэкс".
3. Валчкова Марыяна. Суддзя суда Партызанскага раёна г. Мінска. "Неаднаразова прысуджала турэмныя зняволенні і штрафы мірным пратэстоўцам і, як вынік, нясе адказнасць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі". У дачыненні да ўсіх іншых суддзяў абгрунтаванне ўнясення ў "чорны спіс" — такое самае.
4. Рэлява Аксана. Суддзя суда Савецкага раёна г. Мінска.
5. Хвайніцкая Жанна. Суддзя суда Завадскога раёна г. Мінска.
6. Мазоўка Анжаліка.Суддзя суда Савецкага раёна г. Мінска.
7. Кочык Аляксандр. Суддзя суда Партызанскага раёна г. Мінска.
8. Каровіна Наталля. Суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска
9. Гарбатоўскі Юрый. Суддзя суда Першамайскага раёна г. Мінска.
10. Люштык Сяргей. Суддзя суда Першамайскага раёна г. Мінска.
11. Якунчыхін Аляксандр. Суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.
12. Запаснік Марына. Суддзя суда Ленінскага раёна г. Мінска.
13. Дубініна Жанна. Суддзя суда Завадскога раёна г. Мінска.
14. Красоўская Зінаіда. Суддзя суда Ленінскага раёна г. Мінска.
15. Германовіч Сяргей. Суддзя суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска
16. Свістунова Валянціна. Суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.
17. Шэйко Іна. Суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.
18. Лапо Людміла. Суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска.
19. Барысёнак Анатоль. Суддзя суда Партызанскага раёна г. Мінска.
20. Юферыцын Дзмітрый. Суддзя суда Ленінскага раёна г. Мінска.
21. Зянкевіч Валянціна. Суддзя суда Ленінскага раёна г. Мінска.
Па сямі суддзях і пракурорах (Аляксандр Хаданевіч, Наталля Пыкіна, Уладзімір Сайкоўскі, Кірыл Чубкавец, Уладзімір Хробастаў, Алена Шылка, Уладзімір Сцяпурка), што былі ўключаны ў "чорны спіс" раней, Савет ЕС дадаў абноўленую інфармацыю.
Еўрарадыё
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |