00:31 07.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
20 тысяч «зайчыкаў» – за ўдзел у лукашэнкаўскай масоўцы
Як высьветлілася, студэнты, што бадзёра ўдзельнічалі ў афіцыёзным «Дни незалежнасьці», рабілі гэта не «за так»: БРСМ плоціць ім па 20 тысяч «зайчыкаў». Цікаўна, што менавіта гэтую суму агучвала лукашэнкаўская прапаганда тры гады таму: нібы за суткі знаходжаньня ў намётавым мястэчку на плошчы Каліноўскага маладым людзям плацілі столькі ж.
Трэба прызнаць, што «аб’ёмы работ» – яўна непараўнальныя: адна справа – пашпацыраваць некалькі гадзін у пагоду; і зусім іншая – стаяць суткі на марозе, пасьля трапіць у турму на 10–15 сутак, атрымаць у карак гумавай дубінкай і, магчыма, быць выключаным з ВНУ ці звольненым з працы. Па апошнім варыянце 20 тысяч рублёў яўна не цягнуць.
Да таго ж, як інфармуе «Еўрапейскае радыё для Беларусі», «тыя, хто згадзіўся стаяць са сьцягамі і іншай атрыбутыкай, атрымаюць удвая больш – каля 40 тысяч рублёў». Пра такія прэфэрэнцыі для ўдзельнікаў апазіцыйнай акцыі не паведамляла нават БТ.
Дарэчы, зразумела, чаму не паведамляла, і чаму ўвогуле абмежавалася гэткай сьмешнай сумай –маглі ж высмактаць з пальцу хоць 100 даляраў. Але ж тады на плошчу пэўна прышлі б далёкія ад палітыкі людзі проста са спадзяванкай атрымаць гэтыя грошы.
Аднак тое ж была здань – а тут, за ўдзел у лукашысцкім мерапрыемстве, рэальныя грошы, у цьвёрдай беларускай валюце.
Зрэшты, наколькі рэальныя – пакажа час. Студэнты паведамілі «Еўрапейскаму радыё», што гэтыя каму 20, каму 40 тысяч «зайчыкаў» у якасьці «бонусу да стыпендыі» пакуль толькі «абяцалі куратары ўніверсітэтскіх групаў».
Дый гэта, трэба адзначыць, не надта ўжо і шмат: «Беларусьфільм» за ўдзел у масоўцы плоціць больш.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме