23:45 23.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
10 сутак за перформанс ля помніка Леніну
На фота:Міхась Ільін
Сёння раніцай супрацоўнікі міліцыі забралі з дома сябра Берасьцейскай філіі "Маладога Фронту" Міхася Ільіна. Спачатку юнака адвезлі ў Ленінскі райаддзел міліцыі Берасьця, дзе дапыталі па факце апаганьвання помніка Леніну, а пазней – у суд.
У аддзяленні міліцыі маладафронтаўца Міхася Ільіна адразу папярэдзілі, што калі ён прызнаецца – будзе адміністрацыйная справа, калі не – крымінальная.
Нагадаем, учора, у 139-ю гадавіну з дня народзінаў правадыра бальшавіцкага пераварота ў Расеі, берасьцейскія маладафронтаўцы правялі перфоманс – яны прынеслі ды паставілі пад пастамент Леніна ўнітаз і паклалі побач туалетную паперу.
Пасля допыту ў аддзяленні міліцыі Міхася Ільіна адвезлі ў суд Ленінскага раёна Берасця, дзе і разгледзелі справу.
Кажа Міхась Ільін:
– Я сваю віну прызнаў, што ўсталяваў гэты ўнітаз каля помніка Леніну. Калі мяне запыталіся, навошта гэта было зроблена, я сказаў, што гэта быў мой пратэст супраць сімвалаў камунізму і культу асобы Леніна, у прыватнасці, супраць палітыкі камунізму, якая праводзілася.
Міхася Ільіна абвінавацілі ў дробным хуліганстве і прысудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме