12:16 07.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
10 гадоў, як зьнік Завадзкі. 10 хвілінаў маўчаньня
Сёньня журналісты сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў у сваіх рэдакцыях а 12 гадзіне запаляць сьвечкі ля партрэта Зьмітра Завадзкага і памаўчаць 10 хвілінаў — за кожны год зьнікненьня калегі і сябра.
Журналісты заклікаюць падтрымаць акцыю «Сорамна забыцца!» і выказаць сваю салідарнасьць зь сям’ёй Зьмітра Завадзкага.
10 гадоў таму 7 ліпеня пры загадкавых абставінах зьнік апэратар Грамадзкага расейскага тэлебачаньня, грамадзянін Беларусі Зьміцер Завадзкі.
У той дзень Зьміцер на сваім аўтамабілі выехаў з дому ў Нацыянальны аэрапорт, каб сустрэць Паўла Шарамета. У аэрапорце пазьней знайшлі машыну Зьмітра Завадзкага са сьцёртымі адбіткамі пальцаў.
Сьледзтва прызнала датычнымі да выкраданьня былога апэратара прэзыдэнта ўдзельнікаў гэтак званай «групоўкі Ігнатовіча» — былых спэцназаўцаў падразьдзяленьня «Алмаз». Іх віна была прызнаная толькі ў выкраданьні апэратара. Хто й за што выкраў, а, магчыма, і забіў журналіста Завадзкага, дагэтуль невядома.
Кіраўнік дзяржавы неаднойчы заяўляў, што ў справе Зьмітра Завадзкага абавязкова знойдуць злачынцаў. Летась у інтэрвію газэце «Завтра» Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Зьмітра забілі і гэта была помста аднаго з супрацоўнікаў спэцслужбаў.
Але ў судзе было даказана: Ігнатовіч і Завадзкі ня ведалі адзін аднаго. Калі ў Чачэніі затрымалі Ігнатовіча, то сюжэт пра яго, у якім гаварылася, што на баку баевікоў ваююць прадстаўнікі беларускіх спэцслужбаў, паказвала кампанія НТВ. Таму й матыву помсьціць апэратару Грамадзкага расейскага тэлебачаньня ў Ігнатовіча не было.
За 10 гадоў грамадзтва так і не даведалася пра лёс Зьмітра Завадзкага.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |