08:16 04.10.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Іван Луцкевіч збіраў даўніну тады, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам. Гісторыя топавага калекцыянера
Першую калекцыю пачаў збіраць у трэцім класеУ 1895-м сям’я Луцкевічаў пераязджае ў Мінск. Іх дом знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага парка Янкі Купалы, на былой вуліцы Садовай. Але, каб не перарываць навучанне ў гімназіі, Іван застаўся ў Лібаве. Праўда, праз два гады з-за смерці бацькі ён усё ж такі пераязджае ў Мінск, дзе паступае ў пяты клас класічнай гімназіі. Падчас вучобы знаёміцца з вядомым гісторыкам, археолагам, калекцыянерам Генрыкам Татурам і пісьменнікам Казімірам Кастравіцкім, які больш вядомы пад псеўданімам Карусь Каганец. Менавіта Татур і Кастравіцкі паўплывалі на станаўленне беларускай свядомасці Луцкевіча. Наогул трэба сказаць, што падчас навучання і ў Мікалаеўскай гімназіі, і ў мінскай пачынаецца фарміраванне яго як беларуса. Калі ён навокал бачыў, як асобна гуртаваліся палякі, літоўцы, латышы, ён разумеў, што сам і не літовец, і не паляк. У гэты час ён пачынае ўсведамляць, што беларусы хоць і падобныя нечым да літоўцаў і палякаў, але з'яўляюцца асобным народам.
Падчас вучобы ў Санкт-Пецярбургу ён апынуўся ў сумнавядомай вязніцы «Крыжы», дзе знаходзіўся ў аддзяленні хворых на сухоты. Гэтая фатальная хвароба суправаджала яго на працягу ўсяго жыцця і ў будучыні стала прычынай ягонай смерці.У 1906 годзе ў Мінску адбыўся замах на губернатара Курлова. Браты Луцкевічы былі знаёмыя з арганізатарамі. Гэта іх скампраметавала, вымусіла перайсці на нелегальнае становішча і ўвогуле пакінуць Мінск, пераехаць у Вільню. І з 1906 года пачынаецца віленскі перыяд жыцця Івана Луцкевіча.Трэба адзначыць, што ў памяшканні рэдакцыі, якая месцілася на вуліцы Завальнай, адзін з пакояў быў адмыслова вылучаны пад калекцыі старажытнасцей. Ужо ў тыя часы калекцыя выконвала вельмі важную функцыю. Яна выступала ў ролі прапагандыста гісторыі Беларусі сярод інтэлігенцыі, натхняла пісьменнікаў, што гуртаваліся вакол газеты. Тут можна працытаваць словы Змітрака Бядулі, які наведваў рэдакцыю. Калі ўбачыў калекцыю Луцкевіча, Бядуля напісаў наступнае: «Святое гэтае месца».Варта сказаць, што Луцкевіч быў не проста калекцыянерам. Збіранне старажытнасцей стала мэтай ягонага жыцця. Гэта праяўлялася ў тыя моманты, калі ён у прамым сэнсе паляваў на некаторыя каштоўныя рэчы, звязаныя з беларускай гісторыяй і культурай. Калі Луцкевіч даведваецца пра існаванне ў Кракаве аднаго з асобнікаў Статута Вялікага княства Літоўскага, надрукаванага на старабеларускай мове, ён нелегальна перасякае мяжу Расійскай імперыі і Аўстра-Венгрыі, пераязджае ў Кракаў, набывае Статут і такім жа чынам, нелегальна, разам са Статутам вяртаецца ў Вільню.Пра дзейнасць Луцкевіча ў перыяд акупацыі згадвае ў сваіх успамінах Юліяна Мэнке. Яна піша, што па-за арганізацыйнымі справамі Луцкевіч увесь час рыскаў па горадзе. І на ўсе просьбы, каб менш насіцца па Вільні, заўсёды адказваў: «Ваўка ногі кормяць». Дзе ён толькі не бываў і каго толькі не ведаў! Фактычна ва ўсіх старых дворыках Вільні ён быў знаёмы з тымі, хто нешта прадаваў.Згадвалі, што для сябе ён шкадаваў кожную марку, але для музея, каб набыць новы прадмет, ён нічога не ашчаджаў. Пра гэта таксама сведчыць выпадак, які апісвае гаспадыня Пятруся, што працавала на кватэры ў братоў Луцкевічаў, гатавала ім ежу і дапамагала па гаспадарцы. Аднойчы яна дала Івану Луцкевічу грошы, каб ён па дарозе зайшоў да яе сваячкі і набыў саланіну, прывезеную з вёскі. Падчас вайны гэта быў вялікі дэфіцыт. Але вярнуўся ён з пустымі рукамі — без саланіны і без грошай. Але пры гэтым Луцкевіч хваліўся, што па дарозе знайшоў вельмі рэдкі рукапіс, які і набыў для сваёй калекцыі. У выніку на вячэру ўсе елі сухі хлеб.Ствараючы ўласную калекцыю, Луцкевіч перш за ўсё меў на мэце сабраць тыя матэрыялы, якія дапамогуць і ўвогуле дадуць яўнае бачанне матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа, яго мастацтва. Ён збіраў у асноўным тое, што адлюстроўвала народнае мастацтва, вартае калекцыі. Таксама праз свой збор ён хацеў паказаць непарыўную сувязь Беларусі і ВКЛ.Таксама ў музеі пачынаюць з’яўляцца экспанаты, набытыя таварыствам альбо ахвяраваныя прыватнымі асобамі. Аднак тое, што набывалася, было малой часткай музейнага збору. Асновай і надалей заставалася калекцыя Луцкевіча.Музей праіснаваў да 1939-га, а 19 верасня таго ж года ў Вільню ўвайшлі савецкія войскі, арыштавалі дырэктара музея Антона Луцкевіча. Пэўны час музей быў зачынены. Падчас акупацыі немцаў дзейнасць аднавілі, прызначылі новы склад супрацоўнікаў. У канцы 1944 года нямецкія ўлады загадалі вызваліць будынак, а калекцыю перавезці ў іншае месца. Частка найбольш значных экспанатаў, паводле сведчанняў сучаснікаў, схавалі ў сутарэннях касцёла Святога Міхаіла Арханёла ў Вільні, дзе служыў вядомы дзеяч беларускага адраджэння ксёндз Адам Станкевіч.Сучаснікі апісвалі, што на той момант падзяляць калекцыі на пэўныя групы было вельмі складана і больш каштоўныя прадметы засталіся ў Вільні, былі перададзены ў архівы, бібліятэкі, музеі. У Беларусь патрапіла толькі малая частка. Пэўны час яна знаходзілася ў музеі Вялікай Айчыннай вайны, але ў 1950-я гады яе пачалі перадаваць у іншыя фонды. Сёння прадметы з калекцыі музея імя Івана Луцкевіча знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага і Нацыянальнага гістарычнага музеяў, музеяў Вялікай Айчыннай вайны, Янкі Купалы, а кніжныя выданні можна пабачыць у зборах бібліятэк — Нацыянальнай, Прэзідэнцкай і Акадэміі навук.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме