00:01 29.03.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
сацыял-дэмакраты: Мы пакідаем за сабою права
Свой удзел у выбарах Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада" характарызуе як паэтапны, бо кожны адпаведны крок у кампаніі можа тым ці іншым чынам паўплываць на рознага роду рашэнні партыі. Першы намеснік старшыні Ігар Маслоўскі зазначыў, што Прэзідыум партыі прыняў рэзалюцыю ўдзельнічаць у выбарах.
Гутаркі аб адмове ад удзелу сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" у выбарах дэпутатаў у органы мясцовага самакіравання як такой няма, але першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі даў зразумець, што калі сітуацыя будзе ісці да горшага, то такое пытанне можна будзе і разглядаць. Удзел партыі ў гэтай кампаніі ідзе паэтапна і кожны этап дае свае вынікі:
- На сённяшні момант існуе рашэнне Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада", у адпаведнасці з гэтым рашэннем мы удзельнічаем у выбарах і ўдзельнічаем па меры нашых магчымасцяў. Ёсць пэўная стратэгія, якая ўжо не раз агучвалася. Ёсць таксама і адзін пункт у гэтым рашэнні, што на працягу ўсёй гэтай палітычнай кампаніі мы пакідаем за сабою права вызначацца: удзельнічаць ці не. Гэтае права, нашае права.
Нагадаю, што "Грамадоўцы" заявілі, што гэта для іх не выбарчая, а палітычная кампанія, якую трэба выкарыстаць як толькі то магчыма ў сваю карысць.
Ян Бязручка, Радыё Рацыя, Брэст.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме