05:01 17.03.2023 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ірыне Вештард - 70!

Паважаная Ірына Зянонаўна!

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) віншуе намесніцу старшыні Ірыну Вештард з юбілеем.

Жадаем моцнага здароўя, бадзёрага настрою і паболей ўсміхацца!

Для нас вы з'яўляецеся прыкладам прынцыповасці, разважлівасці і працавітасці. Вы шмат зрабілі для развіцця нашай арганізацый, узялі на сябе цяжар лідарства ў самыя складаныя для яе час, аб'ядналі наш сацыял-дэмаракратычны калектыў і паказалі высокі ўзровень палітычнай культуры.

Сваім прыкладам удзелу ў выбарчых кампаніях вы прадэманстравалі, што можна перамагаць і ў неспрыяльных умовах. Вы былі дэпутатам мясцовага Савету дэпутатаў і мелі вялікі аўтарытэт. Вы двойчы балатаваліся ў парламент і ў часе выбарчых кампаній прасоўвалі нашы сацыял-дэмакратычныя каштоўнасці.

Для нас вы заўсёды былі пераможацай і нягледзячы на ўсе складанасці мы верым, што пемарогу дабра над злом мы сустрэнем разам і яшчэ скажам сваё слова ў беларускай палітыцы, бо мы ведаем, што для вас Беларусь і сацыял-дэмакратыя перадусім!

Усяго самага найлепшага!

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме