09:30 12.08.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ірына Вештард зарэгістравана кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Смаргонь: вылучэнец ад улады будзе канкураваць з 4 прадстаўнікамі дэмакратычных партый
Смаргонь. Паседжанне акруговай камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
У Смаргоні 11 жніўня акруговая камісія зарэгістравала 5 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па выбарчай акрузе №59. Чатыры з іх вылучаны палітычнымі партыямі. Гэта Ірына Вештард – БСДП (Грамада), Іван Лагвіновіч – Партыя БНФ, Зміцер Кучук – Беларуская партыя “Зялёныя” і Мікалай Уласевіч – АГП. Беспартыйны кандыдат, які прадстаўляе ўладу – Адам Кавалька – вылучаны працоўным калектывам ААТ “Будаўніча-мантажны трэст №41” г.Смаргонь, а таксама шляхам збору подпісаў. Камісія прызнала несапраўдным толькі адзін (!) подпіс за гэтага прэтэндэнта.
Пры разглядзе зместу інфармацыі пра кандыдатаў, якая будзе размешчана на агульных плакатах, старшыня камісіі паведаміла, што адзін з кандыдатаў мае пагашаную судзімасць, але гэта інфармацыя будзе ўключана ў інфармацыйны плакат. На заўвагу назіральніка Алеся Дзергачова, што ён лічыць парушэннем уключэнне ў інфармацыйны плакат гэтага факта, бо чалавек з’яўляецца чыстым перад грамадствам, старшыня камісіі Раіса Захарыч патлумачыла, што такое патрабаванне ЦВК, якое пацверджана пры яе тэлефанаванні намесніку старшыні гэтага органа.
Варта адзначыць, што партыйныя кандыдаты Ірына Вештард, Зміцер Кучук і Мікалай Уласевіч падалі заяву на тэледэбаты, падчас якіх яны будуць мець права выступу па 5 хвілін кожны.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме