19:00 11.01.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ірына Вештард: «Імідж апазіцыі трэба мяняць» (відэа)
Дзевятага студзеня да бабруйчан завіталі старшыня беларускай сацыял-дэмакратычнайпартыі «Грамада» Ірына Вештард, яе намеснік Ігар Барысаў і сябра БСДП, гісторык Анатоль Сідарэвіч. Цэнтральным на сустрэчы стала пытанне будучых выбараў — як мясцовых, так і прэзідэнцкіх, і праблема эфектыўнага ўдзелу ў іх апазіцыі.
На думку Ірыны Вештард, выбарчая сістэма ў Беларусі з кожным годам толькі пагаршаецца, а самі выбары «ператварыліся ў бутафорыю». Але, нягледзячы на гэта, лідарка беларускіхсацыял-дэмакратаўупэўнена, што ўдзельнічаць у выбарах трэба.
«Выбары — гэта важкі інструмент у руках грамадзян, каб змяніць сітуацыю ў краіне, паўплываць на яе, — адзначае спадарыня Ірына. — Палітычная структура абавязаная ўдзельнічаць у выбарах, без гэтага яна знікне, і ніхто да яе сур’ёзна ставіцца не будзе».
Старшыня партыі ўпэўненая, што беларуская апазіцыя мусіць удзельнічаць у выбарах, бо гэта магчымасць працаваць з людзьмі, заявіць пра сябе: «Калі не працаваць з насельніцтвам, вельмі цяжка нешта змяніць. Пакуль маўчыць беларускі грамадзянін, колькі бы мы ні казалі прыгожых словаў, мы нічога не зможам самі змяніць».
Ірына Вештард звярнула ўвагу, што зараз рэйтынг апазіцыі сярод беларусаў не настолькі высокі, каб можна было спакойна сядзець і быць упэўненымі ў хуткай перамозе. Дзейсная ўлада здолела за шмат гадоў стварыць адмоўны імідж дэмакратычных колаў сярод насельніцтва, і цяпер апазіцыі трэба шмат працаваць, каб гэта становішча змяніць на сваю карысць. І найбольш паспяховай гэтая праца будзе, на думку спадарыні Ірыны, калі апазіцыя здолее аб’яднацца, у тым ліку і дзеля таго, каб вылучыць адзінага кандыдата на прэзідэнцкіявыбары-2015.
Ірына Вештард, старшыня БСДП (Грамады), пра вылучэнне адзінага кандыдата, удзел апазіцыі ў выбарах і неабходнасць змены яе палітычнага іміджу — у нашым відэаматэрыяле:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме