13:15 19.08.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ірына Вештард: “Жадаюць кіраваць сацыял-дэмакратамі, а калі не атрымліваецца – джаляць праз СМІ”
На гэта пытанне адкажу так: некаторыя мараць выдаць жаданае за сапраўднае. Думаю, што я нешта ведаю аб настроях аднапартыйцаў. Ведаю, што кажуць у рэгіёнах, а таксама што кажуць партыйныя інтэлектуалы.
права прымаць толькі праз З’езд партыі. І абавязкова таемным галасаваннем. Гэта статутная норма.
Абсалютна не. Прэзідыум запусціў працэдуру (унёс прапанову) падтрымкі прэтэндэнткі, аднак яна не мела працягу на ўзроўні ЦК і З’езду. Таму казаць пра тое, што партыя падтрымала прэтэндэнтку, – поўная юрыдычная бязграматнасць. Паўтараю: Статут БСДП не дае права ні Прэзідыуму, ні ЦК партыі прымаць рашэнне аб падтрымцы кандыдата (прэтэндэнта) на пасаду Прэзідэнта.
на пасаду старшыні партыі, далей гэтую кандыдатуру рэкамендаваў Цэнтральны Камітэт. Але гэта не азначае, што Так і тут. Прэзідыум і ЦК БСДП могуць толькі даць рэкамендацыю падтрымаць прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы, а рашэнне аб падтрымцы прымае З’езд. І ніхто апроч З’езду.
У адпаведнасці са Статутам БСДП З’езд прызначаецца не пазней, чым за тры месяцы да даты яго правядзення. Дату З’езду прызначае ЦК. Такая норма Статута. Першае пасяджэнне ЦК у гэтым годзе адбылося 15 сакавіка. На гэтым пасяджэнні размова вялася пра адзінства, пра адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл Беларусі, пра тое, што “сямёрка” яшчэ раз павінна абмеркаваць пытанне аб правядзенні Кангрэсу дэмсілаў. 15 сакавіка ніхто з сябраў ЦК не агучыў інфармацыю аб магчымым абвяшчэнні Таццяны Караткевіч прэтэндэнткай на пасаду Прэзідэнта.
Вам прапаноўвалі стаць кандыдаткай на пасаду Прэзідэнта?
Ні ЦК, ні Прэзідыум нікому з сябраў БСДП не забаранялі індывідуальна ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч. Аднак з 45 сябраў ЦК у яе ініцыятыўную групу ўвайшлі 16 чалавек, а з 12 сябраў Прэзідыума – 6. Некаторыя ўваходзяць у ініцыятыўную групу намінальна.
Разыходжанні ёсць толькі ў гэтым пытанні. Ва ўсіх астатніх пытаннях у нас паразуменне. Мы часам эмацыйна рэагуем на аргументацыю таго ці іншага боку, аднак нейкай брутальнасці ва ўзаемаадносінах не адчуваецца. Думаю, што і дадзенае пытанне будзе знята з парадку дня пасля выбараў. Партыя для таго і існуе, каб унутры яе ішла барацьба паміж прыхільнікамі розных ідэй і пазіцый.
Пра “сысці”, можа, нехта і заяўляе, але ж не сыходзіць. Дарэчы, на чэрвеньскім пасяджэнні ЦК БСДП выказвалася думка, што Таццяна Караткевіч павінна выйсці з партыі, але большасць паставілася да гэтай ідэі не сказаць каб прыхільна.
Ідэю “Народнага рэферэндума” выказаў наш таварыш Валеры Фралоў. Ідэя на старце была добрая, таму яе і падхапілі, у тым ліку і кампанія “Гавары праўду”. І ўсё ж рашэнне аб далучэнні да ініцыятывы “Народны рэферэндум” было падтрымана Прэзідыумам БСДП з перавагай толькі ў адзін голас, бо многія сацыял-дэмакраты прадбачылі, што можа быць у фінале. Я ж была аптымісткай і верыла, што гэта будзе карысна для партыі. Аднак атрымалася, што нас выкарысталі тыя, з кім мы працавалі разам у межахініцыятывы. Ініцыятыва раптам, без нашага ведама, была абвешчана кааліцыяй. А гэта ўжо іншая рэч. Давер падарваны, маецца шмат пытанняў.
Прэтэндаваць Таццяна можа, як і кожны іншы сябар партыі. Але ж яна не была кіраўніком раённай, гарадской, абласной арганізацыі. У снежні мінулага года яна адмовілася ўвайсці ў склад ЦК, хоць ёй гэта прапаноўвалі. Яна цалкам аддалася працы ў “Гавары праўду”, а цяпер захоча стаць старшынёй БСДП? Няхай. Я не трымаюся за сваю пасаду, аднак ядаражу партыяй і хачу, каб БСДП і далей заставался паўнавартасным суб’ектам дэмакратычнай апазіцыі.
Паўтараю: 8 красавіка было крайняй датай. Калі б у гэты дзень было прынята рашэнне аб скліканні Кангрэсу дэмсілаў, мы правялі б 19 красавіка пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта і прынялі б рашэнне аб скліканні З’езду 19 ліпеня. 8 красавіка насуперак Уладзіміру Някляеву два прадстаўнікі ГП не падтрымалі ідэю Кангрэсу. Гэта былі Сяргей Вазняк і Алег Мяцеліца. Андрэй Дзмітрыеў схаваўся за іх плячамі. У выніку Някляеў сышоў з кампаніі “Гавары праўду”.
ніякага абмеркавання кандыдатуры Таццяны Караткевіч ў ініцыятыве “Народны рэферэндум” не было, галасаванне не праводзілася, пратакол не складаўся. І калі Караткевіч сцвярджае, што яна вылучана ініцыятывай НР, то такое яе цверджанне памылковае. Самае ж цікавае ў тым, што не сяброўка БСДП Таццяна прасіла партыю падтрымаць яе, а Дзмітрыеў.
7 красавіка Вазняк даслаў Вам ліст. 19 красавіка магло адбыцца пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта БСДП, але адбылося пасяджэнне Прэзідыума?
Падкрэсліваю: 19 красавіка ніводзін сябар Прэзідыума БСДП не паставіў пытанне аб правядзенні З’езду партыі. І ў маі, і ў чэрвені ніхто такое пытанне не ставіў.
А на пасяджэнні Цэнтральнага Камітэта 28 чэрвеня гучала прапанова склікаць партыйны З’езд?
Былі ўнесены два праекты пастаноў па дадзеным пытанні. Адзін праект пастановы быў скіраваны на яшчэ адну спробу дасягнуць адзінства апазіцыі, другі – на падтрымку прэтэндэнткі на пасаду Прэзідэнта Таццяны Караткевіч. Першы праект сябрамі ЦК не быў падтрыманы. Другі праект прынялі за аснову. Належала абмеркаваць папраўкі і дапаўненні да праекту, а потым прыняць яго ў цэлым. Аднак далейшае абмеркаванне праекту, прынятага за аснову, не адбылося. Група сябраў ЦК пакінула пасяджэнне. Не стала кворуму – і ўжо нельга было ні абмяркоўваць праект пастановы, ні прымаць яе ў цэлым.
І што было б, калі б такое рашэнне прынялі?
Атрымліваецца так.
Не ведаю, чаму Таццяна Мікалаеўна не чытае Статут БСДП. Сёння 18 жніўня. У адпаведнасці са Статутам, калі сёння праходзіць пасяджэнне ЦК, то партыйны З’езд можа быць прызначаны не раней, як на 18 лістапада. А асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 11 кастрычніка.
Някепска было б, калі б Таццяна Мікалаеўна назвала прозвішчы і імёны тых “падпісантаў”.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме