12:36 20.06.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ірына Вештард: Працуем тымі сіламі, што ёсць
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард распавяла пра тое, як іх арганізацыя рыхтуецца да мясцовых выбараў.Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што выбары ў мясцовыя Саветы, хутчэй за ўсё, пройдуць 18 лютага 2018 года. Праўда, канчатковую дату галасавання павінен яшчэ зацвердзіць Аляксандр Лукашэнка.Ірына Вештард: Зараз мы таксама думаем пра тое, якім чынам будзем удзельнічаць у кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы. Па-першае, маем намер удзельнічаць у сістэме назірання. Бо як можна разважаць, што выбары былі непразрыстыя, калі сам нічога не бачыў? Трэба аперыраваць канкрэтнымі фактамі, а не браць іх з паветра. Што датычыцца, нашых прэтэндэнтаў, то, натуральна, хацелася б, каб на кожнай акрузе было б хаця па аднаму кандыдату, але, як кажуць, жаданні не заўсёды супадаюць з магчымасцямі. РР: Колькі ў вас зараз сябраў у партыі? Ірына Вештард: У спісе, які мы прадастаўляем у Міністэрства юстыцыі, значацца недзе 1200 чалавек. Але, калі б спатрэбілася, то можна было б яшчэ столькі ж набраць. Беларускія партыі ўсе невялікія, але і гэта лічба патрабуе дастатковых высілкаў і працы. Становішча складанае, партыі іншы раз не даюць магчымасці людзям мець нейкія бонусы, як гэта адбываецца ў Еўропе. Там сяброўства ў партыі можа стаць ступенькай для атрымання дэпутацкага мандата альбо іншай палітычнай кар’еры, але ў нас гэтага няма. Тым не менш, мы працуем тымі сіламі, што ёсць.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме