20:30 07.02.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ірына Вештард: Мы далучаемся да назірання
Мы далучаемся да назірання за выбарамі, аднак у пытанні кандыдата пакуль вызначанасці няма, адзначае старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Ірына Вештард.
Палітык кажа, што яна асабіста заўсёды падтрымлівала ідэю адзінага кандыдата, бо гэтая ідэя добра ўспрымаецца насельніцтвам, і ўвогуле адзінства, сабранасць і згуртаванасць з’яўляецца добрым і ўплывовым вынікам:
- На жаль пакуль не ўсё так складаецца, як бы мне асабіста хацелася, тым не менш да прэзідэнцкай кампаніі паціху рыхтуемся. Думаем і пра тое, якую будзем складаць ініцыятыўную групу, і, канешне, калі адзіны кандыдат з’явіцца, то бягом са сваёй ініцыятыўнай групай. Ну калі такога не будзе, таксама будзем уважліва сачыць за падзеямі, будзем думаць - каго нам варта падтрымаць.
Прыгадаем, што шэраг дэмакратычных структураў дамовіліся аб правядзенні кампаніі назірання „Права выбару” ў час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2015 году. Гэта БСДП (Грамада), ствараемая партыя БХД, кампанія „Гавары праўду”, Партыя БНФ і Рух „За Свабоду”.
Што тычыцца кандыдата на выбары ад апазіцыі – тут адзінства надалей няма. Частка апазіцыі прапануе вылучыць у якасці адзінага палітычнага вязня Мікалая Статкевіча.
Беларускае Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме