16:45 16.03.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ірына Вештард: Катэгарычна не люблю хлусню

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ірына Вештард распавяла, як успрымае палеміку ўнутры партыі, і ці прымае да ўвагі слушную крытыку апанентаў.
Як вядома, днямі ў Менску на чарговым з’ездзе пераабралі кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Трэці раз старшынёй стала Ірына Вештард.
Мерапрыемства адзначылася і тым, што на ім былі гарачыя спрэчкі і крытыка ў бок партыйнага кіраўніцтва. Як да гэтага ставіцца старшыня партыі?
Ірына Вештард: Стаўлюся абсалютна спакойна. Яшчэ за паўгода да форума я перажыла столькі хлуслівых паведамленняў, што на самім з’ездзе мяне ўжо нічым нельга было здзівіць. На мерапрыемстве я нікому не перашкаджала выказваць свае думкі і ў першую чаргу імкнулася даць слова іншадумцам. Каб затым не было падстаў сказаць, што я некаму адмыслова ўстаўляла палкі ў колы. Я ведала хто і што скажа, бачыла да гэтага непраўдзівую інфармацыю, таму ўсё было вядома. Старалася быць вытрыманай і не весці непатрэбную вайну, бо выйшаўшы на гэтае поле можна не толькі выйграць, але і пабурыць тое, што так цяжка будавалася і аднаўлялася.
РР: Разнастайнасць думак у партыі – гэта нармальная з’ява?
— Я нічога дрэннага ў гэтым не бачу, але катэгарычна не люблю хлусню. А яе было таксама дастаткова, і гэта складана ўспрымаецца. Я б наогул некаторых людзей назвала авантурыстамі, якія правакуюць скандалы. Але, паўтаруся, я ніколі іншадумцам не закрывала рот і на іх не злавалася. Гэта ўнутрана ведаюць усе партыйцы.
РР: Нейкую слушную крытыку вы будзеце прымаць да ўвагі?
— Усё, што людзям насамрэч хацелася б выправіць, дык я і да з’езду збіралася зрабіць. Будзем працаваць над цэлым шэрагам праблем. Іншая справа, не ўсё тое, што хочацца зараз, атрымліваецца атрымаць. Можа быць, гэта будзе ў перспектыве, але жаданні не заўсёды супадаюць з магчымасцямі. А ўвогуле, я да ўсіх прапаноў стаўлюся вельмі ўважліва.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота «Белорусский Партизан»
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |