17:30 24.08.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ірына ВЕШТАРД: ЧАРГОВАЕ НЕПРЫЗНАННЕ З'ЕЗДА МІНЮСТАМ — ГЭТА ПАЛІТЫЧНАЕ РАШЭННЕ (ДАПОЎНЕНА)

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) апынулася ў напаўлегальным стане.

Міністэрства юстыцыі не прызнала чэрвеньскі з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), на якім была абраная старшынёй Ірына Вештард. Вось як яна пракаментавала ў жывым эфіры Еўрарадыё гэтае рашэнне .

Вештард: “Паглядзела я на гэтае рашэнне вельмі ўважліва. Сказаць, што я нейкія там дакладныя пабачыла нейкія моманты, на падставе якіх яны прызналі нелегітымным наш з’езд, я не магу. Я нічога выключна там не пабачыла. Таму магу выкласці толькі меркаванне — гэта палітычнае рашэнне”.
Ірына Вештард адзначыла, што пакуль не здольная даць адказ, ці будзе праводзіцца паўторны з’езд Грамады.

Нагадаем, што былы старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч збіраўся правесці "свой" партыйны з'езд яшчэ ў красавіку, але дагэтуль гэтага не было зроблена.
Андрэй Елісееў

    *  *  *

          СІДАРЭВІЧ: "МІН'ЮСТ ХОЧА БАЧЫЦЬ КІРАЎНІКОМ ПАРТЫІ ЛЯЎКОВІЧА"

Міністэрства юстыцыі не прызнала чарговы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), праведзены 5 чэрвеня. Зь юрыдычнага пункту гледжаньня ніякага легітымнага кіраўніцтва партыя цяпер ня мае.

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі зьменаў, унесеных у статут Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), прызнаўшы праведзены зьезд партыі нелегітымным.

"Гэты зьезд прызнаны Міністэрствам юстыцыі нелегітымным, прынята рашэньне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі ўнесеных у статут БСДП (Грамады) зьмяненьняў і дапаўненьняў", — заявілі агенцтву Інтэрфакс-Захад у прэс-службе Мін'юста. Міністэрства заяўляе, што вывучэньне пададзеных дакумэнтаў паказала, што "альтэрнатыўны аргкамітэт пасьпешліва, без належнай падрыхтоўкі, з шэрагам грубых парушэньняў патрабаваньняў статуту БСДП (Грамады) ажыцьцявіў выбары дэлегатаў і правёў паўторны зьезд гэтай палітычнай партыі".

Маецца на ўвазе зьезд 5 чэрвеня, на якім кіраўніком партыі была абраная Ірына Вештарт, кіраўніца гарадзенскай абласной арганізацыі партыі.

Для аднаго зь лідэраў партыі Анатоля Сідарэвіча такое рашэньне Мін'юста ня стала нечаканым.

Сідарэвіч: "Я быў амаль упэўнены, што зьезд зноў не прызнаюць легітымным. Рэч у тым, што Міністэрства па ўказцы зьверху хоча падпарадкаваць партыю Анатолю Ляўковічу. І колькі б зьездаў партыя ні правяла, яны ня будуць прызнавацца легітымнымі. Аднак Ляўковіч з прыхільнікамі ня здольны правесьці зьезд, паколькі ў яго няма для гэтага ані інтэлектуальных, ані кадравых, ані маральных рэсурсаў. Бо ўсе абласныя арганізацыі не прызнаюць за ім такога права".

На дадзены момант юрыдычна, з пункту гледжаньня Мін'юста, у партыі няма ніякага легітымнага кіраўніцтва. 10 кастрычнiка 2010 старшынём партыі абраны Анатоль Сідарэвіч, але зьезд не прызнала Міністэрства юстыцыі і некалькі сябраў арганізацыі на чале з былым кіраўніком партыі Анатолем Ляўковічам.

    *  *  *

                            Министерство юстиции признало нелегитимным XIII (повторный) съезд
                                               Белорусской социал-демократической партии (Грамада)

Минск, 24 августа. Министерство юстиции признало нелегитимным XIII (повторный) съезд Белорусской социал-демократической партии (Грамада). Об этом говорится в сообщении, размещенном на сайте министерства.

Минюст отмечает, что в соответствии с уставом БСДП (Грамада) ее очередной съезд должен был состояться не позднее 3 августа 2010 года. Однако съезд был проведен только 10 октября того же года и признан Министерством юстиции нелегитимным из-за ряда нарушений требований устава этой политической партии, допущенных при его подготовке и проведении.

Поскольку в течение длительного времени БСДП (Грамада) не осуществляла проведение своего повторного XIII съезда, Министерство юстиции вынесло партии письменное предупреждение.

Из-за невыполнения требований приказа о предупреждении в части представления в Минюст сведений о дате повторного съезда, о месте и времени его проведения, норме представительства на нем и вследствие допущения иных грубых нарушений Министерство юстиции вынесло партии еще одно письменное предупреждение. Регистрирующий орган обязал БСДП (Грамада) в установленный им срок подготовить и провести повторный легитимный XIII съезд, ликвидировать перечисленные в приказе нарушения и представить доказательства выполнения этих требований.

Во исполнение требований названного приказа в Министерство юстиции поступили 7 февраля 2011 года протоколы заседаний созданного организационного комитета по подготовке повторного XIII съезда во главе с Анатолием Левковичем, из которых следовало, что принято решение о проведении 23 апреля 2011 года повторного XIII съезда БСДП (Грамада). Однако в этот день, а также по состоянию на сегодняшний день повторный съезд этим оргкомитетом не проведен.

Тем не менее, 4 июля в Минюст поступили документы относительно государственной регистрации изменений и дополнений в уставе БСДП (Грамада). Из них следует, что решение о внесении этих изменений и дополнений принял съезд, проведенный альтернативным оргкомитетом.

"Изучение представленных документов показало, что альтернативный оргкомитет поспешно, без надлежащей подготовки, с рядом грубых нарушений требований устава БСДП (Грамада) осуществил выборы делегатов и провел 5 июня 2011 года повторный XIII съезд этой политической партии. Данный съезд признан Министерством юстиции нелегитимным, и 23 августа принято решение об отказе в государственной регистрации внесенных в устав БСДП (Грамада) изменений и дополнений", — говорится в сообщении Минюста.

Сергей Пульша, .

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме