23:30 26.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
прайшло пасяджэнне Прэзiдыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
26 лістапада 2010г. прайшло пасяджэнне Прэзiдыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Пасяджэнне вёў старшыня партыi Анатоль Ляўковiч. Былi разгледжаны пытаннi:
1. Аб пiсьме Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь ад 12.11.2010 г. № 06-17/510 «Аб нелегiтымнасцi з'езда».
2. Аб ходзе прэзiдэнцкай кампанii.
Па першаму пытанню Прэзiдыум БСДП пастанавiў:
- прыняць да ведама рашэнне Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь «аб нелегiтымнасцi 13 з'езда БСДП (Грамады)» і аб тым, што «усе яго рашэннi не маюць юрыдычнай сiлы»;
- давесцi да сяброў партыi, што ўсе кiраўнiкi і калегiяльныя органы, абраныя на 12 з'ездзе БСДП (Грамады), з'яўляюцца паўнамоцнымi i дзейнiчаюць у адпаведнасцi са Статутам партыі i заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
- пачаць падрыхтоўку да правядзення чарговага 13 з'езда БСДП (Грамады) адразу пасля завяршэння прэзiдэнцкай кампанii.
Прэзiдыум таксама разглядзеў пытанне аб ходзе прэзiдэнцкай кампанii i ўдзелу ў ёй сябраў партыi.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |