12:15 10.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
прадстаўнікам шведскай дэлегацыі, ЯКІЯ НАКІРОЎВАЛІСЯ Ў БРЭСТ, НЕ ДАЛІ ВІЗЫ
Брэсцкая абласная арганізацыя БСДП (Грамада) і брэсцкая рэгіянальная арганізацыя Свабоднага прафсаюзу РЭП выказваюць сваю крайнюю заклапочанасць у сувязі з адмоваю ў выдачы візаў беларускім пасольствам прадстаўнікам шведскай дэлегацыі.
У складзе дэлегацыі была ў тым ліку жанчына-дэпутат, прадстаўнік Шведскага парламенту ад сацыял-дэмакратычнай партыі.
Таксама вышэй указаныя дэмакратычныя сілы звяртаюцца да Міністрэрства замежных спраў Беларусі з просьбаю выправіць склаўшуюся сітуацыю і лічаць такі выпадак крокам да пагаршэння ўзаемаадносінаў паміж Швецыяй і Беларусю.
Першы намеснік кіраўніка БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі кажа, што відавочных падставаў для адмовы ў атрыманні візы не было:
- Больш 10 гадоў працягваецца наша супрацоўніцтва са швецкімі калегамі. За ўвесь гэты перыяд якіхсьці прэтэнзій нашым швецкім партнёрам з боку беларускіх уладаў не было. Усе нашыя супольныя праграмы рэалізуюцца ў культурнай і адукацыйнай сферах. Таму пазіцыя беларускага пасольства ў Швецыі, на наш погляд, фарміруе негатыўны вобраз нашай краіны ў вачах сусветнай супольнасці і, адпаведна, як мы лічым, носіць дыскрымінацыйны характар у адносінах да нашых шведскіх партнёраў - сацыял-дэмакратаў і прафсаюзных актывістаў.
Нягледзячы на ўсе складанасці з атрыманнем беларускіх віз, Свабодны прафсаюз РЭП і БСДП (Грамада) намераны і надалей працягваць супрацоўніцтва з прадстаўнікамі-партнёрамі з Швецыі.
Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме