14:45 09.01.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Інжынера «Магілёўаблаўтатранса» пакаралі за адказ на рускай мове (дапоўнена)
Пісьмовы зварот, які ён разглядаў, быў беларускамоўным.
Ліст аб тым, што вядучы інжынер па бяспецы руху аблаўтатрансу спадар Аржанікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці (яму аб'яўлена заўвага), быў атрыманы ад намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама спадара Некрашэвіча.
У адказе чыноўніка гаворыцца, што пасля скаргі намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Барысава на парушэнне Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» «Магілёўаблаўтатрансам» Магілёўаблвыканкам накіраваў прадстаўленне дырэктару дадзенай арганізацыі спадару Васілеўскаму аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці службовай асобы, якая дапусціла парушэнне парадку разгляду звароту і не выканала нормы вышэйузгаданага Закону.
«Тым, што пакаралі супрацоўніка за нежаданне адказваць па-беларуску, ці няведанне беларускай мовы, я задаволены. Спадзяюся, што пасля гэтага для яго стане нормай адказваць на беларускамоўныя звароты па-беларуску. Гэта будзе прыкладам таксама і для іншых дзяржаўных і прыватных арганізацый, што за ігнараванне закона можна быць дэпрэміраваным», - гаворыць Ігар Барысаў.
Нагадаем, што намеснік старшыні БСДП скардзіўся ў «Магілёўаблаўтатранс» і аддзел ідэалогіі Магілёўскага гарвыканкаму з нагоды таго, што ў дадзенай дзяржаўнай арганізацыі некаторыя кіроўцы размяшчаюць на лабавым шкле аўтобусаў расійскія сцяжкі. У прыйшоўшым з аблаўтатранса пісьмовым адказе на рускай мове гаварылася, што ўсім кіроўцам загадана прыбраць сцяжкі з лабавога шкла. Калі яны гэта не выканаюць, то будуць дысцыплінарна пакараны.
Тым часам Ігар Барысаў адзначае, што нягледзячы на адказ «Магілёўаблаўтатранса», некаторыя кіроўцы гарадскіх аўтобусаў працягваюць ездзіць па гораду з расійскай дзяржаўнай сімволікай. Сацыял-дэмакрат кажа, што ў самы бліжэйшы час зноўку сваім зваротам праверыць аблаўтатранс на веданне беларускай мовы, бо ёсць некалькі кіроўцаў аўтобусаў, якія не выканалі загад кіраўніцтва і не прыбралі з лабавога шкла расійскія трыкалоры.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме