16:00 20.09.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
"Інтэрв'ю з актывістам" - Наста Герыловіч
- Праца ў рэгіёнах у гэтым годзе ідзе лепей: больш інтэнсіўна і якасна. Мы прапануем нашым сябрам шмат магчымасцяў праз правядзенне семінараў, сустрэч, дыскусій на розныя тэмы. А таксама дапамагаем здзяйсняць іх планы праз малыя гранты ў арганізацыі. Гэта праца дала нам добры колькасны вынік у якасці новых сябраў МСД-МГ. Таму скажу так – мы маем новых актывістаў з гарадоў, у якія мы раней не былі прадстаўлены. Асабліва тут выдзяляецца Рэчыца, дзе шмат цікавых і добрых сацыял-дэмакратаў і сацыял-дэмакратак!
Безумоўна, хочацца адзначыць Рэчыцу, Брэст, Менск. Яны розныя, але ўсе вельмі важныя для нас. Брэст заўсёды меў вялікую падтрымку нашай братэрскай партыі БСДП (Грамада). Гэта дае ім магчымасць атрымліваць вялікі досвед вядзення палітычных і грамадзянкіх кампаній, бачыць знутры выбарчую працу, тым больш, што ідзе выбарчы працэс проста зараз. МСД-МГ падтрымлівае адносіны з БСДП (Грамада) і гэта яскрава відаць на дзейнасці Брэсцкага рэгіёну.
- 2. Падрыхтоўка да з’езду МСД-МГ, на якім пройдуць выбары ў Цэнтральную Раду, Выканаўчы камітэт і Цэнтральную Рэвізійную Камісію. Працы шмат, але з добрай камандай плануем усё зрабіць у час. Таму прапаную тым, хто хоча балатавацца, таксама пачаць падрыхтоўку!
Чаму, на твой погляд, у некаторых буйных гарадах і нават абластных цэнтрах назіраецца слабая актыўнасць МСД-МГ?
- Гэта наша перамога! Асабліва хачу падзякаваць за такі сур’ёзны падарунак нашаму старшыне Міколе Цяцёркіну, гэта яго супер-праца!
- З якімі арганізацыямі зараз супрацоўнічае МСД-МГ? Ці плануюцца якія-небудзь супольныя праекты ў бліжэйшы час?
Зараз працуем над двума вельмі цікавымі праектамі: “Супрацьдзеянне прымусоваму датэрміноваму галасаванню”, пра які я казала вышэй і выданне казкі нашага старага добрага Сябра з Даніі – Майкла. Гэта казка пра Беларусь і мара пра Беларусь. Але не буду раскрываць карты. Усё ўбачым! Усё пачуем!
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме