20:12 01.07.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Інфармацыя аб кампаніі назірання «Права выбару-2015»

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.

Адметнай рысай кампаніі «Права выбару-2015» ад кампаній назірання, якія праводзяць праваабарончыя арганізацыі або міжнародныя назіральнікі, з'яўляецца скіраванасць на «актыўнае назіранне», якое ўключае ў сябе мабілізацыю валанцёраў не толькі для фіксацыі, але і для актыўнага процідзеяння парушэнням. Назіранне за выбарамі адбываецца ад самога старту выбарчай кампаніі.

Каардынатарамі кампаніі з'яўляюцца Дзяніс Садоўскі (БХД) і Алесь Сілкоў («Рух «За свабоду»).

Кампанія «Права Выбару» аб'ядноўвае восем палітычных і грамадзянскіх структур: Беларускі Народны Фронт (Партыя БНФ), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (БСДП), ПАГА «Рух «За свабоду», грамадзянская кампанія «Гавары Праўду!», Беларуская партыя «Зялёныя», аргкамітэт Партыі Свабоды і Прагрэсу (ПСП), прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

Кампанія па назіранню будзе выкарыстоўваць усе існуючыя законныя магчымасці для інфармавання грамадзян краіны і міжнароднай супольнасці аб тым, як у сапраўднасці праходзяць выбары ў Беларусі, адстойваць вяршэнства права ў нашай краіне і абараняць правы нашых грамадзян на свабодныя і справядлівыя выбары.

«Права выбару» мае паспяховы вопыт па назіранню за парламенцкімі выбарамі 2008 і 2012гг., Прэзідэнцкімі выбарамі 2010 г., а таксама выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2014 г.

Кампанія мае намер назіраць за выбарамі ва ўсіх абласцях, а таксама ў горадзе Мінску. Сваіх 2000 назіральнікаў суб'екты «Права выбару-2015» плануюць накіраваць на 1000 выбарчых участкаў. На кожным з іх будзе знаходзіцца па 2 назіральнікі. На дадзены момант гэта самая маштабная кампанія па незалежнаму назіранню. Акрамя таго, плануецца вылучэнне ў склад выбарчых камісій рознага ўзроўню не менш за 500 сваіх прадстаўнікоў.

Мы падрыхтуем разгорнутыя справаздачы па наступных этапах выбарчага працэсу: фарміраванне выбарчых камісій рознага ўзроўню, этап збору подпісаў і рэгістрацыя кандыдатаў, этап агітацыі, факты грубага парушэння выбарчага і іншага заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Мы таксама падрыхтуем выніковую справаздачу, у якой дадзім адзнаку ўсяму выбарчаму працэссу, на наступны дзень пасля выбараў. Будзем аператыўна рэагаваць на хаду прэзідэнскай кампаніі пры дапамозе розных заяў і паведамленняў.

«Права выбару-2015» адкрыта для простых грамадзян і кожны з іх мае магчымасць далучыцца да незалежнага назірання. Зрабіць гэта можна як праз сайт кампаніі і сацыяльныя сеткі, так і праз абласных партыйных каардынатараў.

Уся інфармацыя аб выніках незалежнага назірання, ходзе выбарчай кампаніі, а таксама заявах кампаніі «Права выбару-2015» будзе размяшчацца на сайце кампаніі на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай.

Акрамя таго, актыўна будзе весціся праца і ў сацыяльных сетках. Для гэтага створаны адмысловыя групы ў «Фэйсбук», «Вконтакте», «Твітары».

«Права выбару-2015» заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян далучацца да кампаніі па незалежнаму назіранню і адстойваць сваё права на свабодныя і справядлівыя выбары.

Кантактная інфармацыя для прэсы:

Каардынатары кампаніі назірання «Права выбару 2015»:

Денис Садовский +375 29 753 43 37;

Александр Силков +375 29 652 00 48

Прэс-сакратар кампаніі назірання «Права выбару 2015»:

Ігар Барысаў +375 29 7435152

Е-mail: ,

Skype: belaruski.patryjot

Сайт кампаніі назірання «Права выбару 2015»:

Адрэсы кампаніі назірання «Права выбару 2015» у сацыяльных сетках:

Facebook:

Vkontakte:

Twitter: -


Информация о кампании наблюдения «Право выбора-2015»

Главной целью кампании является защита истинного волеизъявления граждан через предотвращение нарушений законодательства на всех стадиях избирательной кампании, фиксацию нарушений и оперативное реагирование на них.

Отличительной чертой кампании «Право выбора-2015» от кампаний наблюдения, которые проводят правозащитные организации или международные наблюдатели, является направленность на «активное наблюдение», которое включает в себя мобилизацию волонтеров не только для фиксации, но и для активного противодействия нарушениям. Наблюдение за выборами происходит от самого старта избирательной кампании.

Координаторами кампании являются Денис Садовский (БХД) и Александр Силков («Движение« За свободу »).

Кампания «Право Выбора» объединяет восемь политических и гражданских структур: Белорусский Народный Фронт (Партия БНФ), Белорусскую христианскую демократию (БХД), Белорусскую социал-демократическую партию (Грамаду) (БСДП), ПОРО «Движение «За свободу», гражданскую кампанию «Говори правду!», Белорусскую партию "Зеленые", оргкомитет Партии Свободы и Прогресса (ПСП), профсоюз радиоэлектронной промышленности (РЭП).

Кампания по наблюдению будет использовать все имеющиеся законные возможности для информирования граждан страны и международного сообщества о том, как в действительности проходят выборы в Беларуси, отстаивать верховенство права в нашей стране и защищать права наших граждан на свободные и справедливые выборы.

«Право выбора» имеет успешный опыт по наблюдению за парламентскими выборами 2008 и 2012гг., Президентских выборов 2010 г., а также выборами в местные Советы депутатов 2014

Кампания намерена наблюдать за выборами во всех областях, а также в городе Минске. Своих 2000 наблюдателей субъекты «Право выбора-2015» планируют направить на 1000 избирательных участков. На каждом из них будет находиться по 2 наблюдателя. На данный момент это самая масштабная кампания по независимому наблюдению. Кроме того, планируется выдвижение в состав избирательных комиссий разного уровня не менее 500 своих представителей.

Мы подготовим развернутые отчеты по следующим этапам избирательного процесса: формирование избирательных комиссий различного уровня, этап сбора подписей и регистрация кандидатов, этап агитации, факты грубого нарушения избирательного и иного законодательства при подготовке и проведении выборов. Мы также подготовим итоговый отчет, в котором дадим оценку всему избирательному процесс, на следующий день после выборов. Будем оперативно реагировать на ходу президентской кампании при помощи различных заявлений и сообщений.

«Право выбора-2015» открыта для простых граждан и каждый из них имеет возможность присоединиться к независимому наблюдению. Сделать это можно как через сайт кампании и социальные сети, так и через областных партийных координаторов.

Вся информация о результатах независимого наблюдения, ходе избирательной кампании, а также заявлениям кампании «Право выбора-2015» будет размещаться на сайте кампании на трех языках - белорусском, русском и английском.

Кроме того, активно будет вестись работа и в социальных сетях. Для этого созданы специальные группы в «Фейсбук», «ВКонтакте», «Твиттере».

«Право выбора-2015» призывает всех неравнодушных граждан присоединяться к кампании по независимому наблюдению и отстаивать свое право на свободные и справедливые выборы.

Контактная информация для прессы:

Координаторы кампании наблюдения «Право выбора-2015»:

Денис Садовский +375 29 753 43 37;

Александр Силков +375 29 652 00 48

Пресс-секретарь кампании наблюдения «Право выбора 2015»:

Игорь Борисов +375 29 7435152

Е-mail: ,

Skype: belaruski.patryjot

Сайт кампании наблюдения «Право выбора-2015»:

Адреса кампании наблюдения «Право выбора-2015» в социальных сетях:

Facebook:

Vkontakte:

Twitter: -

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме