12:31 12.06.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Інфармацыйную кампанію “Захаваем стары Магілёў” распачынаюць у абласным цэнтры















Газета “НАШ Магілёў” распачынае інфармацыйную кампанію “Захаваем стары Магілёў”. Аб гэтым. У яе межах плануецца шырокае інфармаванне грамадзян аб стане архітэктурных будынкаў, якія ўваходзяць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў горада. Таксама плануецца правядзенне круглага стала з прадстаўнікамі грамадскасці, дзе будуць абмяркоўвацца механізмы абароны гістарычных будынкаў, якія мясцовыя ўлады па тых ці іншых меркаваннях плануюць знесці.

Дом №15 по улице Лазаренко
У якасці экспертаў выступяць магілёўскія гісторыкі і грамадскія актывісты. Таксама плануецца напісанне цыклу інтэрвью з экспертамі аб ролі гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва і цыклу артыкулаў, якія будуць прысвечаны старому Магілёву. Газета ўжо распачала працу па стварэнні фота-архіва ўсіх аб’ектаў і мясцінаў горада, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і знаходзяцца пад аховай дзяржавы. На дадзены момант колькасць аб'ектаў - 55. “Неабходнасць у правядзенні такой інфармацыйнай кампаніі наспела ў пачатку 2014 года, калі мы падвялі вынікі 2013 года і прааналізавалі, што згубіў горад з гістарычных аб’ектаў за увесь мінулы год. Аказалася, што і не так мала. Усе разбурэнні адбываліся без уліку інтарэсаў грамадзян і шырокага грамадскага абмеркавання”, - кажа галоўны рэдактар газеты “НАШ Магілёў” Ігар Барысаў. У 2013 годзе ў Магілёве былі разбураны , дом па вуліцы Вароўскага, 9 (значыўся на мапе яшчэ часоў Рэчы Паспалітай), адміністрацыйны будынак хлебазавода па вуліцы Левая Дубравенка (з’яўляўся дарэвалюцыйным, самым старым з прамысловых будынкаў), а таксама ў вёсцы Вільчыцы пад Магілёвам. Таксама ў мінулым годзе дамы №5, 7, 13 і 15 па вуліцы Лазарэнкі былі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зараз пад гандлёвыя аб’екты.
Читать полностью:

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме