17:47 07.12.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
магілёўскія Камуністы лічаць, што плошча мусіць застацца Савецкай, сацыял-дэмакраты супраць
На думку праўладных магілёўскіх камуністаў Савецкая плошча з’яўляецца помнікам перамог Савецкага народу ў барацьбе за сваё шчасце і свабоду.
Другі сакратар Магілёўскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі таварыш Налбандаў адзначае, што такія плошчы-помнікі ёсць ва ўсіх гарадах і шматлікіх пасёлках Магілёўскай вобласці. Усе яны ўвекавечваюць памяць аб барацьбітах Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны.
Паводле камуніста Налбандава ў Беларусі як ні ў адной з іншых постсавецкіх рэспублік захавалася Савецкая ўлада. Яна праяўляецца ў Саветах дэпутатаў рознага ўзроўня. Таму, галоўная плошча павінна называцца Савецкай.
Лідар магілёўскіх сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў адзначае, што ад валізкі савецкай спадчыны трэба пазбаўляцца як мага хутчэй, асабліва ў маленькіх гарадах краіны.
“Мы выглядаем пасмешышчам у вачах усяго света. Усе суседнія краіны даўно ўжо адмовіліся ад савецкай спадчыны, а ў Беларусі гэты працэс замарудзіўся. Пра якія Саветы кажа таварыш Налбандаў? У нас Саветы дэпутатаў не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, не прымаюць важныя рашэнні, а з’яўляюцца прыдаткамі “вертыкалі” улады. Іхныя функцыі мінімізаваныя ў параўнанні нават з савецкімі часамі. У горадзе дастаткова пакінуць вул. Карла Маркса і Першамайскую, як узгадку аб класіку сацыялізма і народзе, які змагаўся за свае правы, для якога 1 траўня з’яўляецца дагэтуль святам. Астатнім назвам вуліцаў неабходна вярнуць іх гістарычныя назвы”, - гаворыць Ігар Барысаў.
“Назва Савецкай плошчы мусіць быць вырашана ў выніку шырокай грамадскай дыскусіі. Гэта не азначае, што калі чыноўніку Анатолю Глазу захацелася назваць цяперашнюю Савецкую плошчу плошчай Славы (можа так яго суседа клічуць, ці роднага) то гэта з’яўляецца ўказаннем для дзеяння ўсім чыноўнікам.
Тое самае датычыцца і цяперашняй назвай Савецкай плошчы. Гэта ўсё трэба шырока абмяркоўваць і не рабіць назвы вуліц горада “пад сябе”, як гэта пачаў практыкаваць былы кіраўнік горада Віктар Шорыкаў, які змяніў гістарычную назву Быхаўскага рынку на Магілёўскі. Аднак назва так у народзе і не прыжылася - усе дагэтуль рынак Быхаўскім і называюць. Мо трэ і гэтую назву назад вярнуць?”, - адзначае лідар магілёўскіх сацыял-дэмакратаў.
Вітольд Няўрыда http://gazetanm.eu
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |