16:00 21.09.2007 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
І. РЫНКЕВІЧ: “ПРЫСУД КАЗУЛІНУ ЗАСТАЕЦЦА НЕЗАКОННЫМ”
Год таму – 19 верасьня 2006 году – гарадзкі суд Менску зацьвердзіў прысуд
Аляксандру Казуліну, паводле якога экс-кандыдата на прэзыдэнта на 5,5 гадоў
адправілі ў віцебскую
калёнію.
Ад
ўступленьня ў сілу прысуду Аляксандру Казуліну мінуў год, цягам якога бок
Казуліна спрабаваў аспрэчыць прысуд ў вышэйшых інстанцыях, але безвынікова.
Беларуская фэміда лічыць, што Казулін вінаваты ў хуліганстве і арганізацыі
вулічных беспарадкаў, што доказаў гэтага дастаткова, у справе пастаўленая
кропка. Былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч мяркуе інакш:
“Абарона Аляксандра
Казуліна да сёньня лічыць прысуд неабгрунтаваным і незаконным, як і касацыйнае
вызначэньне, якое прынялі 19-га верасьня. Нагадаю, што тады ніводнага пытаньня ў
судзьдзяў ня ўзьнікла. Пры гэтым судзьдзі не дапусьцілі самога Казуліна да
разгляду ягонай скаргі і не задаволілі шэраг іншых хадайніцтваў. Прыкладам, аб
далучэньні да матэрыялаў справы гуказапісу працэсу ў Маскоўскім судзе”.
Праз два дні бацькі
Аляксандра Казуліна прыйшлі ў Менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага,
каб наведаць сына, але таго ўжо адвезьлі ў віцебскую калёнію. Уладзіслаў
Аляксандравіч Казулін помніць усе падрабязнасьці таго дня.
“Вы ведаеце, кожны дзень мы
з жонкай пра яго згадваем, але ня ведаем, як яму дапамагчы. Абодва хворыя, я дык
увогуле з дому амаль не выходжу”.
На апошняй сустрэчы з адвакатам у сьледчым ізалятары Аляксандр
Казулін папярэдзіў, што праз месяц пачне галадоўку пратэсту супраць улады
Аляксандра Лукашэнкі, легітымнасьць якой, паводле Казуліна, закончылася ў
кастрычніку 2006-га году. Сваё слова палітык стрымаў. Ён галадаваў 53 дні.
Пазьней у Радзее бясьпекі ААН было ўзьнятае пытаньне пра парушэньні правоў
чалавека ў Беларусі.
Наступствы працяглай галадоўкі Аляксандар Казулін адчувае дагэтуль –
ён не аднавіў былую вагу, лекары знайшлі ў яго шэраг захворваньняў. Але духам
Аляксандр Казулін ня стаў слабейшы,– адзначаюць ўсе, хто зь ім сустракаўся за
гэты год: сваякі, адвакаты, замежныя дыпляматы. Нават супрацоўнікі адміністрацыі
калёніі прызнаюць, што ў яго моцны характар. “Адчувае сябе як заўсёды,
бадзёра”,– час ад часу паведамляе журналістам пра Казуліна начальнік калёніі.
Але пры гэтым за мінулы год на Аляксандра Казуліна ў калёніі наклалі ўжо тры
пакараньні, ў тым ліку пазбавілі спатканьня з роднымі і адмовілі ў просьбе мець
грамадзкім абаронцам Ігара Рынкевіча.
Ці можа Аляксандар Казулін выйсьці на волю датэрмінова? У траўні да
ягоных сваякоў дайшлі чуткі, што нібыта хутка яго амністуюць і вызваляць. Жонцы
Ірыне Казулінай нават параілі напісаць ліст прэзыдэнту з
просьбай аб памілаваньні. Але яна напісала ў адміністрацыю толькі просьбу
справядліва перагледзець справу. Чуткі пра вызваленьне не пацьвердзіліся.
“Мне тэлефанавалі нават і
казалі, што вось у кангрэсе дэмакратычных сілаў ён будзе ўдзельнічаць. Але ўлада
дастала вялікую дулю і паказала ўсім. Таму больш ніякім абяцанкам і чуткам я ня
веру”.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме