06:15 02.12.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ДЭЛЕГАЦЫЯ БСДП У МАДРЫДЗЕ
Як вядома, у 2009 годзе адбудуцца выбары у Еўрапейскі парламент. Розныя плітычныя сілы краін, што ўваходзяць у Еўрапейскі Звяз, распачынаюць падрыхтоўку да гэтай кампаніі.
Пытанне аб выбарах у Еўрапарламент займе цэнтральнае месца на 2-дзённым пасяджэнні Рады Сацыял-дэмакратычнай партыі Еўропы (Party of the European Socialists), якое пачалося сёння.
Сацыял-дэмакратычная партыя Еўропы (Party of the European Socialists) з’яўляецца аб’яднаннем сацыял-дэмакратычных, сацыялістычных і рабочых партый Еўрапейскага Звязу. Сацыялістычная група (фракцыя) у Еўрапейскім Парламенце па сваёй колькасці саступае толькі фракцыі Народнай партыі Еўропы, якая аб’ядноўвае кансерватыўныя і праваліберальныя партыі ЕЗ.
Сацыял-дэмакраты і сацыялісты аб’яднанай Еўропы разлічваюць на выбарах у Еўрапейскі парламент 2009 года ўзяць рэванш за адносную няўдачу на папярэдніх выбарах. Чакаецца, што Рада СДПЕ прыме і апублікуе Выбарчы маніфест.
Яшчэ адно важнае пытанне, якое звязана з першым і якое разгледзіць Рада Сацыял-дэмакратычнай партыі Еўропы, – сусветны фінансавы крызіс, яго прычыны і наступствы, шляхі пераадолення. Чакаецца, што еўрапейскай супольнасці будзе прапанавана праграма барацьбы з крызісам, распрацаваная кіраўнікамі ўрадаў тых краін, дзе ва ўладзе стаяць сацыял-дэмакратычныя, сацыялістычныя і рабочыя партыі (Вялікабрытанія, Іспанія, Нарвегія ды інш.).
Узяць удзел у працы Рады Сацыял-дэмакратычнай партыі Еўропы запрошаны прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Учора старшыня БСДП Анатоль Ляўковіч і міжнародны сакратар партыі Валянцін Аскірка прыбылі ў Мадрыд.
Як вядома, 28–30 лістапада Анатоль Ляўковіч браў удзел у працы міжнароднага семінару, наладжанага Цэнтрам імя Улафа Пальмэ ў Вільні. У працы семінару бралі ўдзел прадстаўнікі левых і левацэнтрысціх партый Беларусі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Украіны, Швецыі і Эстоніі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме