08:15 28.11.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Пінскія журналісты заклікаюць аднавіць лакальную недзяржаўную прэсу
Рэдактар пінскай незалежнай газеты “Мясцовы час” Віктар Ярашук вітае аднаўленне легальнага распаўсюду газет “Народная Воля” і “Наша Ніва”. Аднак ён лічыць, што трэба прыкладаць намаганні, каб аднавіць лакальную недзяржаўную прэсу.
В.Ярашук: Безумоўна, гэта абнадзейвае, але засталіся
мясцовыя газеты, якія неабходна падтрымаць. Напрыклад, газеце “Мясцовы Час”
таксама забаранілі распаўсюд і падпіску, таму яна і спыніла выхад. А каб
аднавіць выхад, патрэбны вялізныя сродкі. І я не думаю, што нехта з
заснавальнікаў здольны аднавіць выхад газетаў наноў. Пінск, у якім жыве 130 тыс.
чалавек, мае чатыры газеты, мясцовую
FM-cтанцыю, два тэлеканалы. Аднак акрамя
афіцыйнай “раёнкі”, гэта рэкламна–забаўляльныя праекты. З іх складана даведацца
пра падзеі на Піншчыне ці ў краіне.
Нагадаем, “Мясцовы час” не
выходзіць больш за год.
Глеб Паўлоўскі, Пінск
11:34 27.11.08Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |