08:00 27.11.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПРАДСТАЎНІК БСДП (ГРАМАДА) БЯРЭ ЎДЗЕЛ У МІЖНАРОДНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ Ў КІЕВЕ АБ РОЛІ ПРАФСАЮЗАЎ
Першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі
(Грамада) Ігар Маслоўскі бярэ ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Сацыяльная
справядлівасць і роля прафсаюзаў у перыяд глабальнага крызісу", якая праходзіць
26 лістапада ў Кіеве.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе
партыі, арганізатарамі канферэнцыі выступілі Федэрацыя прафсаюзаў і
Сацыял-дэмакратычная партыя Украіны. Па запрашэнні апошняй у мерапрыемстве
ўдзельнічае і прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
У рамках канферэнцыі будуць абмяркоўвацца глабальныя эканамічныя тэндэнцыі, роля прафсаюзаў у барацьбе за правы наёмных работнікаў, праблемы сацыяльнай сферы і ролі сацыяльных фондаў, тэндэнцыі і праблемы рынку працы ў свеце і ва Украіне.
Ігар Маслоўскі выступіць на мерапрыемстве з дакладам аб праблемах развіцця дэмакратычных прафсаюзаў у Беларусі.
У рабоце канферэнцыі бяруць удзел выканаўца абавязкаў кіраўніка Федэрацыі
прафсаюзаў Украіны Ігар Луцішын, кіраўнік сацыял-дэмакратычнай партыі Украіны
Юрый Буздуган, прадстаўнікі Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу,
прадстаўнікі партый — членаў Сацінтэрна, дэпутаты Еўрапарламента, народныя
дэпутаты Украіны, прадстаўнікі кабінета міністраў Украіны, бізнесмены,
паведамляе БелаПАН
Обсудить новость на Форуме
17 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |