03:00 19.11.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“ЕЎРАПЕЙСКАЯ КААЛІЦЫЯ”: МІФ ЦІ РЭАЛЬНАСЦЬ?
Прадстаўнікі “Еўрапейскай каааліцыі” на чале з Міколам Статкевічам гучна
заявілі аб сваім выхадзе з дамоўленасці аб стварэнні Аб’яднаных дэмакратычных
сіл Беларусі.
Сам Статкевіч так растлумачыў гэты крок: “Мы не падпісваліся
пад кааліцыяй, бальшыня кіруюючых органаў якой складаюць нееўрапейскія сілы. Пад
кааліцыяй, якая проста адмаўляецца ад барацьбы, якая на мінулым кангрэсе (які
толькі Бог ведае як склікаўся) стварыла органы недэмакратычныя органы, ў якіх
нееўрапейская большасць спрабуе навязаць сваю волю ўсім астатнім”. Трэба
разумець, Мікола Стакевіч пакрыўдзіўся, што ў АДС самыя праеўрапейскія сілы пад
яго кіраўніцтвам па-сутнасці не маюць ніякай вагі. Бразнуўшы дзвярыма,
“Еўрапейская кааліцыя” адклікала свой подпіс пад заявай аб стварэнні АДС і зараз
актыўна заяўляе, што кааліцыя аб’яднаных дэмакратычных сіл больш не існуе...
Падумалася, што так могуць паступаць толькі моцныя і самастойныя палітыкі, за
плячамі якіх сотні тысяч прыхільнікаў, -- разбраць тое, што стваралася гадамі і
не імі аднымі... Але, што насамрэч вядома пра “Еўрапейскуюю кааліцыю”? Адкуль
узялася гэта невядомая сіла і дзе яна хавалася раней?
Вядома, што ў мінулых
парламенцкіх выбарах, як заяўляў сам Мікола Статкевіч удзельнічалі 60
прадстаўнікоў кааліцыі. З іх да дня галасвання дайшло крыху болей двух
дзесяткаў. Ніводны з “еўрапейцаў”, роўна, як і іншыя апазіцыянераў, у парламент
так і не трапіў... Адказ на такі вынік – стандартны: выбары не былі празрыстымі,
таму і атрымаўся “пшык”. Пры гэтым прадстаўнікі “Еўрапейскаай кааліцыі”
працягваюць сцвярджаць, што еўрапейскія каштоўнасці блізкія і дарагія ледзьве не
кожнаму другому беларусу... Адсюль узнікае адразу некалькі пытанняў: калі справа
з еўрапейскімі каштоўнасцямі беларусаў усё так добра, то дзе шматтысячны мітынгі
з патрабаваннямі да ўлады ўзяць “курс” на Еўропу, дзе агітацыя насельніцтва за
еўрапейскія каштоўнасці, дзе тлумачальная праца з людзьмі?..
Пытанняў больш,
чым адказаў. Але да апошняга мне верылася, што адказы з’явяцца пасля размовы з
кімсці з каардынатараў “Еўрапейскай кааліцыі”...
Для таго, каб атрымаць тлумачэніі па абсалютна канкрэтных пытаннях, “Пагоня” звярнулася да аднаго з каардынатараў “Еўрапейскай кааліцыі” Вячаслава Сіўчыка. Вось, што атрымалася з нашага “прадметнага дыялогу”...
-- Вячаслаў, падкажыце, калі ласка, колькі сяброў на сённяшні дзень
налічвае “Еўрапейская кааліцыя”?
-- “Еўрапейская кааліцыя” – гэта
аб’яднанне розных структур... Колькасць сябраў кааліцыі – справа сіл, якія ў яе
ўваходзяць...
-- Тады скажыце, якія сілы ўваходзяць у
“Еўрапейскую кааліцыю”?
-- Гэта прартыя Міколы Статкевіча “Народная
грамада”, партыя “Свабоды і прагрэса”Уладзіміра Навасяда – абедзве не
зарэгістраваныя, незарэгістраваны “Малады фронт”, каардынацыйная рада
прадпрымальнікаў. Як вядома, на прайшоўшых парламенцкіх псеўдаввыбараў
“Еўрапейская кааліцыя” вылучала 60 сваіх прадстаўнікоў. Дарэчы, пад самы моцны
ціск з боку ўлад і сілавых структур трапілі менавіта нашыя кандыдаты, таму
зарэгістравана было толькі 22 чалавекі. Што да агульнай колькасцці сябраў
“Еўрапейскай кааліцыі”, то гэта вельмі складанае пытанне... Нават, у
каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў, якую я каардыную, колькасць сябраў
“Еўрапейскай кааліцыі” невядомая... У Беларусі 600 рынкаў, і на кожным ёсць рада
прадпрымальнікаў. Некаторыя з іх знаходзяцца пад моцным ціскам адміністрацый,
некаторыя дыхаюць больш свабодна... Таму вылічыць дакладную колькасць –
складана, але яна вялікая... За намі стаяць сур’ёзня сілы...
-- Ну, прадпрымальнікаў у свае шэрагі запісваюць хто толькі хоча, але
нешта яны вялікай актыўнасці не дэманструюць, таму яшчэ адно пытанне: на якой
палітычнай платформе стаіць “Еўрапейская кааліцыя”? Якія мэты стаяць перад
структурай і якім чынам плануецца ажыцявіць іх дасягненне?
-- У нас адна
мэта -- вяртанне Беларусі ў Еўропу, вяртанне праз уключэнне ў еўрапейскія
структуры. Дасягаць сваёй мэты мы будзем праз народ. Справа ў тым, што на
сённяшні дзень большасць беларусаў бачаць будучыню краіны менавіта ў Еўропе.
Таму для нас самы лепшы варыянт -- гэта, каб на наступных прэзідэнцкіх выбарах
сярод кандыдатаў быў сапраўдны беларускі прэзідэнт. І тады інтэграцыя Беларусі ў
Еўропу будзе адбывацца натуральным чынам...
-- Але да прэзідэнцкіх выбараў, калі я правільна зразумеў, “Еўрапейская
кааліцыя” яшчэ нават не рыхтавалася...
-- Я б з вамі не пагадзіўся.
Сваім удзелам у мінулых парламенцкіх псеўдавыбарах мы як раз пачалі падрыхтоўку
да выбараў прэзідэнцкіх... Нашыя кандыдаты здолелі заручыцца падтрымкай
выбаршчыкаў праз збор подпісаў, таму, тэарэтычна магчыма, што на будучых
прэзідэнцкіх выбарах мы вылучым свайго кандыдата.
- Ці
збіраецца “Еўрапейская кааліцыя” легалізоўвацца, шляхам рэгістрацыі ў
Міністэртсве юстыцыі?
- “Еўрапейская кааліцыя” на сённяшні дзень не
падпадае пад дзеючае заканадаўства... Няма ніводнага нарматыўнага акта, дзе б
было напісана, што кааліцыі павінны рэгістравацца. Таму, юрыдычны аспект для нас
на сённяшні дзень – не галоўнае. Галоўнае, што на еўрапейскай платформе ў
Беларусі сёння стаяць вялікія сілы. Са свайго боку мы будзем рабіць усё
магчымае, каб “Еўрапейская кааліцыя” пашыралася...
Кастусь
Ліпскі
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме