03:00 19.11.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Суздальцаў: Беларусі няма чым напужаць Расію
Прызнаннем незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Беларусь Расію не купіць, а ў перамовах з Еўропай Лукашэнка гандлюе чужым, лічыць вядомы расійскі палітолаг.
Палякі не будуць блакаваць перамовы пра новы дагавор аб партнёрстве паміж Еўрасаюзам і Расіяй. Гэтую тэзу агучыў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў Брусэлі. Адначасова з гэтай заявай было апублікаванае рашэнне аб канчатковым зняцці эмбарга на ўвоз раслінных прадуктаў з Польшчы ў Расію.
Нагадаю, раней ужо была знятая забарона на ўвоз польскага мяса і часткі раслінных прадуктаў – прычым кожная з гэтых саступак суправаджалася блакаваннем расійска-еўрапейскіх перамоваў з боку Польшчы. Склалася ўражанне, што Польшча такім чынам выкарыстоўвала перамовы на расійска-еўрапейскім узроўні як рычаг ціску на Расію і дамагалася саступак.
Аднак палітолаг Андрэй Суздальцаў лічыць, што новыя еўрапейцы не маюць сур’ёзных рычагоў ціску на Расію, а хутчэй, выкарыстоўваючы спрыяльныя моманты, адбіваюць дробныя саступкі.
А.Суздальцаў: “Польшча паспяхова ці непаспяхова трапляе ў наяўную праблематыку Расіі і Еўрасаюза, выкарыстоўвае тут свой парадак дня і дамагаецца вынікаў. Гэта не рычаг, гэта называецца — скарыстацца момантам. Трэба таксама ўлічваць, што Расія, канечне, аб’ектыўна зацікаўленая ў дыялогу паміж Еўрасаюзам і Масквой, гэта ўсё патрэбна і карысна. Але сказаць так, што для нас гэта пытанне жыцця і смерці, было б няправільна. У нас ёсць шмат варыянтаў адносінаў з Еўропай і без непасрэднага палітычнага дыялогу”.
Калі Польшча карыстаецца момантам, ці можа гэтым момантам скарыстацца і Беларусь? Расіі патрэбная падтрымка незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, Еўропа адкрылася для дыялогу з Лукашэнкам, такім чынам прапанаваўшы альтэрнатыву Маскве як нашаму адзінаму дагэтуль рэальнаму патрнёру... Аднак Андрэй Суздальцаў сцвярджае, што Беларусі няма чаго прапанаваць Расеі:
А.Суздальцаў: “У расійскім парадку дня няма пункта пра абавязковае прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, у нас не стаіць такое пытанне. Франтальнага ўціску на кіраўніцтва Беларусі па гэтым пытаньні не будзе. Гэта не фактар”.
Што да дыялогу Беларусі і Еўропы, Расію ён таксама не хвалюе:
А.Суздальцаў: “Ёсць некалькі фактараў, якія дазваляюць спакойна да гэтага ставіцца: па-першае, гэта фактар самога Лукашэнкі. Мы добра ведаем гэтага чалавека, ведаем, як з ім можна дамовіцца. Па-другое, мы ведаем структуру і сутнасць палітычнага рэжыму, які існуе ў Беларусі, яго моцныя і слабыя бакі. Гэта таксама пэўныя гарантыі ад негатыўных для Расіі варыянтаў дыялогу Беларусі і Еўропы. Мы ўлічваем вельмі важны момант. Нягледзячы на тое, што Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка хавае дэталі сваіх перамоваў з Захадам, мы цудоўна ведаем, якія пытанні абмяркоўваюцца. Гэта транзіт — расійскі транзіт, ваенна-стратэгічныя пытанні, звязаныя з плацдармам у Беларусі, гэта супрацоўніцтва з Расіяй, магчымасць для еўрапейцаў атрымаць доступ да расійскага рынку праз Беларусь. Ён гандлюе чужым, таму мы спакойныя”.
2008-11-11 20:24:14, Мара Нальшанская
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |