15:00 07.11.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АНАТОЛЬ ЛЯЎКОВІЧ: ПАЖАДАЎ БЫ АМЕРЫЦЫ І ЕЎРОПЕ БОЛЬШ АКТЫЎНА КААРДЫНАВАЦЬ СТРАТЭГІЮ ПА БЕЛАРУСІ
Абранне прадстаўніка Дэмакратычнай партыі ЗША Барака Абамы новым, 44 па ліку ў гісторыі краіны, прэзідэнтам ЗША не партабуе прынцыповай змены ўнутранага ды знешнепалітычнага курсу. Лілдэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, аднак, пажадаў бы новай амерыканскай адміністрацыі больш актыўна каардынаваць стратэгію адносін з Беларуссю з Еўропай.
-Я не думаю, што Амерыка ўвогуле будзе прынцыпова мяняць свій курс – як унутраны, так і знешнепалітычны. Дый Амерыка і не мае такой патрэбы. Іншая справа, што могуць карэкціравацца тыя ці іншыя накірункі гэтай палітыкі.
Дэмакраты – яны бліжэй і нам, сацыял-дэмакратам. Спадзяюся, што з прыходам да ўлады дэмакраты адносіны будуць мяняцца, вырашацца ўсе праблемы з амерыканскай амбасадай у Мінску.
Стратэгія, якую прапануе Еўропа ў дачыненні да Беларусі, блізкая і ЗША. У любым выпадку я пажадаў бы ЗША і Еўропе больш актыўна каардынаваць стратэгію адносінаў з Беларуссю.
Партнёры як-ніяк.
06.11.2008 10:24Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |