16:30 31.10.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АНАТОЛЬ ЛЯЎКОВІЧ: ЕЎРАСАЮЗ ПРЫНЦЫПОВА ПАМЯНЯЎ СВАЮ СТРАТЭГІЮ Ў АДНОСІНАХ ДА БЕЛАРУСКІХ УЛАДАЎ
21-22 лістапада прэзідыум АДС разам з экспертамі плануюць абмеркаваць змены стратэгіі Еўрасаюза ў адносінах да афіцыйнага Мінска, а 23 лістапада мае прайсці пашыранае паседжанне Палітсавета, цэнтральным пытаннем якога стануць змены еўрапейскай стратэгіі. Гэтая стратэгія палягае ў наўпроставым супрацоўніцтве Еўрасаюза з беларускімі ўладамі, а дэмакратычная апазіцыя ў гэтым працэсе адыгрывае ролю кансультанта “пастфактум”.
Гаворка пра тое ішла на сустрэчы лідэраў АДС з групай па сувязях з Беларуссю Еўрапейскага парламента, якая прайшла 28 кастрычніка ў Вільнюсе.
Вынікі гэтай сустрэчы каментуе адзін з удзельнікаў старшыня Беларускай
сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль
Ляўковіч.
-Тое, што адбываецца, было відавочна і прагназуема. І
рэалізуецца на практыцы.
Адбыліся змены ў стратэгіі Еўрапейскага Саюза ў адносінах да беларускіх уладаў. Еўрасаюз прынцыпова памяняў сваю стратэгію ў адносінах да іх, хаця ішоў да гэтага даўно. Цяпер еўрапейская стратэгія нагадвае стратэгію, якую дагэтуль у адносінах да афіцыйнага Мінска праводзіла Масква: адбываецца спроба дыялогу і наўпроставых кантактаў з беларускімі ўладамі.
Відавочна, гэтыя змены адбіваюцца на дэмакратычным асяродку: ён становіцца менш суб’ектным у гэтым працэсе. Еўропа не выключае суб’ектнасць АДС і грамадзянскай супольнасці, але робіцца гэта ў форме кансультацый пасля таго, як ужо нешта адбылося паміж ЕС і беларускімі ўладамі.
Сёння Аляксандр Лукашэнка апынуўся ў той жа сітуацыі, што і ўся Беларусь. Я
называю гэтую сітуацыю “неверагоднай”: Захад інтэгруе Беларусь да сябе, Усход –
да сябе. Аляксандр Лукашэнка будзе выціскаць з сітуацыі ўсё, што можна, - каб
гэтая ўлада была вечнай. Дэмакратычныя сілы імкнуцца зрабіць добрую справу для
краіны, Лукашэнка імкнецца захаваць свой рэжым і ўладу. Прыярытэты – абсалютна
розныя.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |