19:16 30.10.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АСОБА ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА БЫЛА ВЫРАШАЛЬНАЯ
Сёньня спаўняецца 20 гадоў першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў “Дзяды”. Мітынг 30 кастрычніка 1988 году быў гвалтоўна разагнаны. Дасьледчык гісторыі антыкамуністычнага паваеннага супраціву, кандыдат гістарычных навук Міхась Чарняўскі згадвае гэты дзень:
“Маё першае ўражаньне было – гэта мноства людзей. Людзі вельмі хутка ішлі. Старыя, сярэдняга ўзросту, школьнікі, нават дзеці. На тварах былі зацятасьць і мэтанакіраванасьць. І ад ідэі, і ад імкненьня праламаць вось гэту сьцяну камуністычную. Можа таму, што й вецер быў, ішлі такія нахіленыя ўперад. І мне ўспомнілася купалаўскае: “А хто там ідзе?” Выйшлі беларусы. Выйшлі, каб звацца людзьмі. Бо надакучыла ўжо быць будаўнікамі нечага эфэмэрнага.
Ну, а тое што былі гэтыя вадамёты, міліцыі было многа і машыны з салдатамі, то гэта ў прынцыпе чакалася. Канечне, гэта было вельмі трывожна. Я шукаў яшчэ жонку, яна пайшла на могілкі. Я неяк пабег туды, пасьля назад – і ўжо была такая сьцяна міліцыі. Можа й быў нейкі страх, але такая ўзьнёсласьць! Такі адрэналін быў у крыві! Памятаю, крычалі:”Вандэя!”. Пасьля Алеся Адамовіча інтэлігенцыя ведала гэты выраз.
Сапраўды, людзі адчулі сябе людзьмі. Вось гэта плячо да пляча – гэта пачуцьцё нацыі. Фактычна, вось тут нараджалася нацыя. З насельніцтва нараджалася нацыя. Гэта як лявіна сьнегу з гор – павінна нешта скрануцца. Вось гэта быў штуршок, зь якога пайшла гэта лявіна адраджэньня. І роля Зянона Пазьняка мела велізарнае значэньне. Я думаю, тады асоба Зянона Пазьняка – была вырашальная”.
Радыё Свабода
30.10.2008 09:21Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |