06:30 29.10.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
СТАРШЫНЯ БСДП АНАТОЛЬ ЛЯЎКОВІЧ ПАВІНШАВАЎ ЛІДЭРА ЧЭШСКАЙ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІ ІРЖЫ ПАРОЎБКА З ПОСПЕХАМ НА ВЫБАРАХ У СЕНАТ
Іржы Пароўбку,
старшыні Чэшскай сацыял-дэмакратычнай
партыі
Дарагі дружа,
уся Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) у
захапленні ад поспеху чэшскіх таварышаў на выбарах у Сенат.
Гэтая пераканаўчая перамога, як і перамога на выбарах у краёвыя органы самакіравання, што адбыліся на тыдзень раней, сведчыць аб высокім аўтарытэце Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі сярод грамадзян, аб тым, што яе палітыка адпавядае інтарэсам большасці жыхароў Чэхіі.
Віншуючы Цябе і ўсіх чэшскіх таварышаў з бліскучым электаральным поспехам, выказваю надзею, што Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя будзе праводзіць традыцыйную палітыку дружбы і супрацоўніцтва з Беларуссю, з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй.
З найлепшымі пажаданнямі
Анатоль Ляўковіч,
старшыня
Беларускай
сацыял-дэмакратычнай
партыі
(Грамады)
Обсудить новость на Форуме
6 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |