15:15 15.10.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Анатоль Ляўковiч сфармуляваў тыя ўмовы, на выкананнi якiх абавязкова будуць настойваць Абяднаныя дэмакратычныя сiлы
13 кастрычнiка Еўрапейскi Саюз часова i часткова замарозiў вiзавыя санкцыi ў адносiнах да 36 прадстаўнікоў афіцыйнага Мiнска, нават у адносiнах да Аляксандра Лукашэнкi, якi атрымаў магчымасць «падарожнiчаць па Еўропе». Персонамi нон-грата ў краiнах Еўрасаюза застаюцца Лiдзiя Ярмошына, Вiктар Шэйман, Уладзiмiр Навумаў, Дзмiтрый Паўлічэнка, Юрый Сівакоў.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Грамада) Анатоль Ляўковiч мяркуе, што на «сённяшнi момант гэтая фармулёўка задавальняе ўсiх: санкцыi часова прыпыняюцца, але ўзамен на саступкi з боку рэжыму».
Анатоль Ляўковiч сфармуляваў тыя ўмовы, на выкананнi якiх абавязкова будуць настойваць Абяднаныя дэмакратычныя сiлы.
-Перш за ўсё, гэта змена выбарчага заканадаўства i практыкi ягонага прымянення; другое: пытанне доступу да СМI. Гаворка ў дадзеным выпадку iдзе пра тое, каб апазiцыя мела доступ i да дзяржаўных СМI. Трэцяе – стварэнне неабходных умоваў для нармальнай дзейнасці недзяржаўных арганiзацый, палітычных партыяў, магчымасць iхняй рэгiстрацыi. Чацвёртая пазiцыя АДС – перагляд Крымінальнага кодэкса, адмена шэрагу артыкулаў, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за палітычную дзейнасць. Гэта нармалёвая фармулёўка, я лiчу.
Мы цяпер лiчым, што супрацоўнiцтва з рэжымам патрэбнае. Калi б усе папярэднiя
14 гадоў Еўропа супрацоўнiчала з рэжымам, то рэжым размываўся б, i сёння,
магчыма, мы не мелi б той сiтуацыi, якую маем. Дый сам рэжым апынуўся ў
сiтуацыi, калi супрацоўнiцтва з Еўропай проста неабходна, хоць бы дзеля развiцця
эканомiкi. У гэтым выпадку нават напрошваюцца аналогii з Кiтаем, якi развiвае
эканамiчныя адносiны ў iнтарэсах свайго народа, хоць палiтычныя рэформы i не
праводзiць, - адзначыў Анатоль Ляўковiч.
14.10.2008 09:55
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |