17:00 14.10.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МІХАСЮ ГІЛЮ – 50
Дарагі Міхась Нікадзімавіч,
Віншуем Вас, ветэрана дэмакратычнага руху і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), з залатым юбілеем.
Мы ведаем Вас як патрыёта Беларусі, які свядома паставіў сябе на службу дэмакартычнага абнаўлення Бацькаўшчыны. Дзякуючы Вам у Пастаўскім раёне склалася ўстойлівае партыйнае ядро. Таварышы па партыі неаднаразова выбіралі Вас старшынёю раённай партыйнай арганізацыі і ў кіруючыя органы Віцебскай абласной арганізацыі. Шмат гадоў Вы ўваходзілі ў кіруючыя органы партыі. Вашы землякі выбіралі Вас дэпутатам Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў. Сёлета Вы прадстаўлялі БСДП у Пастаўскай акруговай выбарчай камісіі.
Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя выклікала незадавальненне ўладаў. Аднак, нягледзячы на пазбаўленне Вас па палітычных матывах права на працу, на шальмаванне ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі, Вы засталіся верным свайму выбару.
У гэты дзень мы не можам не адзначыць Вашу працу на культурна-асветніцкай ніве. Мы ведаем Вас як ініцыятара і выдаўца малатыражных газет “Сумежжа”, “Беражніца”, “Крэсы”, “Сяброўка” і “Шыпшына”, якія распаўсюджваліся ў Пастаўскім, Астравецкім, Браслаўскім, Глыбоцкім, Мёрскім, Мядзелскім і Шаркоўшчынскім раёнах. З газеты “Сумежжа” вырас значны і ўнікальны праект, які рэалізаваўся ў часопісах “Нашы карані” і “Барвы”, у краязнаўчых кнігах. Цяжка знайсці яшчэ адзін сельскі рэгіён Беларусі, дзе так грунтоўна была б даследавана гісторыя мястэчак і вёсак, дзе склаўся б асяродак творчае інтэлігенцыі.
Віншуючы Вас з 50-годдзем, дзякуючы за Вашу грамадскую і культурна-асветнііцкую працу, мы жадаем Вам, дарагі Міхась Нікадзімавіч, даўгалецця ў добрым здароўі і творчым настроі, зычым Вам новых здзяйсненняў на карысць нашай Бацькаўшчыны і яе культуры.
З таварыскім прывітаннем
Анатоль Ляўковіч, Мечаслаў Грыб, Ігар Маслоўскі, Іван Анташкевіч,
Анатоль Сідарэвіч, Валеры Фралоў, Міхась Варанец, Анатоль Гнеўка, Аляксандр
Падойніцын, Алег
Шабетнік.
* * *
Прэс-служба БСДП таксама горача віншуе старога
сябра і далучаецца да ўсемагчымых найлепшых пажаданьняў, якія толькі могуць
прагучаць сёння ў дачыненні да спадара Міхася. Моцна ціснем руку!
bsdpps@tut.by
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |