18:15 09.10.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АНАТОЛЬ ЛЯЎКОВІЧ: ДРУГІЯ ВАЙСКОВЫЯ ВУЧЭННІ...
30 верасня прэзідыум Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падвядзе папярэднія вынікі ўдзелу партыі ў так званых “парламенцкіх выбарах”. Гэтую кампанію старшыня БСДП Анатоль Ляўковіч назваў “другімі вайсковымі вучэннямі” – галоўнай рэпетыцыяй, якую ўлады правялі перад прэзідэнцкай кампаніяй.
-Гэта былі другія вайсковыя вучэнні (першай стала мясцовая выбарчая кампанія). Улады правялі вучэнні, на якіх камісіі, створаныя селекцыйным метадам, правяраліся на адданасць, вернасць і цынізм. Так-так, менавіта на цынізм, таму што паводзіны камісій па-іншаму назваць нельга.
“Парламенцкія выбары”, у адрозненне ад мясцовай кампаніі, праводзіліся крыху ў іншых абставінах. Гэтым разам было скапленне назіральнікаў ад СНД і назіральнікаў ад АБСЕ; міжнародных назіральнікаў садзілі за 4 метры, за дзесяць – і “лічылі” галасы. Палічылі, зразумела, гэтак як трэба: у “парламент” не прайшоў ніводзін прадстаўнік не толькі дэмакратычнай апазіцыі, але і нават ніводзін “умоўны апазіцыянер”.
Гэта былі другія, і апошнія, вайсковыя вучэнні перад прэзідэнцкімі выбарамі. І камісіі здалі іспыт на цынізм.
30.09.2008 13:35Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |