18:15 09.10.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

НАКІРАВАЛІ СКАРГУ АБ ПАРУШЭННЯХ НА ВЫБАРЧЫХ УЧАСТКАХ

29 верасня ў Брэсце прайшла прэс-канферэнцыя па выніках выбараў у Палату прадстаўнікоў. Іх агучыў сябра Цэнтрвыбаркаму начальнік галоўнага арганізацыйнага кадравага ўпраўлення аблвыканкаму Аляксандр Каляда.

Ён падкрэсліў, што выбары адбыліся ва ўсіх 16 выбарчых акругах Брэсцкай вобласці, у галасаванні ўзялі ўдзел больш за 780 тысяч чалавек., або тры чвэрці ад агульнай лічбы выбаршчыкаў. Але гэтыя лічбы не заўсёды адпавядаюць рэчаіснасці. Камэнтуе вынікі выбараў на Брэстчыне старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі СДП(Г) Ігар Маслоўскі:

- Сёння мной, як кандыдатам у дэпутаты, была накіравана скарга у акруговую выбарчую камісію Бресцкай-Усходняй выбарчай акругі №3. У якой прашу прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі ў сувязі з татальнымі і грубымі парушэннямі выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Мы атрымалі акты парушэння практычна з кожнага выбарчага ўчастка, гэта 25 актаў, у кожным па 2-3 пункты парушэнняў. Іх мы прыклалі да скаргі. Копіі скаргі накіравалі ў Мінск у Цэнтральную камісію. Галоўнае парушэнне, якое было скрозь, назіральнікі не маглі назіраць за працэсам падліку галасоў. Мы лічым, што гэтыя парушэнні прывялі да падлогу дакументаў і да заведамага непраўдзівага падліку галасоў. А гэта ўжо Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Ляўчук, Радыё Рацыя, Брэст.

29-09, 18:59



Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме