23:30 08.10.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АНАТОЛЬ ЛЯЎКОВIЧ: СУПРАЦОЎНIЦТВА, АЛЕ – НА ЎМОВАХ
7 кастрычнiка лiдэры АДС мелi сустрэчу з дзейным старшынём АБСЕ міністрам
замежных спраў Фінляндыі Аляксандрам Стубам. Гаворка, безумоўна, iшла пра
парламенцкую кампанiю, пра супрацоўнiцтва Еўропы i Беларусі ў святле чарговай
«элегантнай перамогi», дасягнутай рэжымам у час парламенцкай кампанii.
Вынiкi
сустрэчы каментуе старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Грамада)
Анатоль Ляўковiч.
-Старшыня АБСЕ прэзентаваў не толькi сваю пазiцыю, але, вiдаць, пазiцыю
Еўропы – трэба супрацоўнiчаць, у тым лiку i з рэжымам. Я таксама лiчу, што ў
iнтарэсах усiх бакоў гэтае супрацоўнiцтва патрэбнае, але супрацоўнiцтва – на
ўмовах.
Паводле негалоснай дамовы Еўропы з Мiнскам, дасягнутай перад
выбарамi, Еўропа гатовая была iсцi на прызнанне гэтага рэжыму – пры выкананнi
шэрагу ўмоваў. Аднак Мiнск па-свойму згуляў сваю гульню; згуляў у шахматы, але
дошкай па галаве, як гуляў Астап Бендэр у Васюках.
Безумоўна, Еўропа
гiстарычна зацiкаўленая ў супрацоўнiцтве з Беларуссю, якая зяўляецца транзiтнай
краiнай у цэнтры Еўропы. Але як наладжваць стасункi з Беларуссю, якая не жадае
выконваць свае абавязацельствы?
Мне здаецца, добра лягла на палiтычную сiтуацыю iдэя не адмяняць санкцыi супраць кiраўнiцтва краiны, а проста часова прыпынiць дзеянне гэтых санкцый. У абмен, зразумела, на пэўныя ўмовы. Гэтую iдэю на сустрэчы агучыў лiдэр Партыi камунiстаў Беларускай Сяргей Калякiн.
Еўропа ў развiццi сваiх стасункаў з Мiнскам прайшла праз два этапы, i цяпер,
вiдавочна, мы выходзiм на трэццi.
Першы этап – поўная iзаляцыя Беларусi –
плёну не дала; другi этап – iзаляцыя толькi рэжыму i супрацоўнiцтва з
дэмакратычнай апазiцыяй, з дэмакратычнай Беларуссю – таксама не дала чаканых
вынiкаў. Цяпер мы выходзiм на трэцi этап – супрацоўнiцтва не толькi з
дэмакратычнай грамадскасцю, але i з рэжымам. З пункту гледжання гiстарычнай
перспектывы, гэта правiльна. I я лiчу, што супрацоўнiчаць трэба, але
супрацоўнiчаць на ўмовах. Еўропа можа часова прыпынiць дзеянне санкцый у
адносiнах да вышэйшага кiраўнiцтва Беларусi, але пры гэтым Еўропа мусiць
выставiць пэўныя ўмовы рэжыму.
Таму iдэя не адмяняць, а часова прыпынiць дзеянне санкцый, на мой погляд, лягла на палiтычную сiтуацыю, якая цяпер iснуе ў Беларусi.
08.10.2008 13:50Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме