23:30 08.10.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АБ ХОДЗЕ ПАЛІТЫЧНАЙ КАМПАНІІ “ВЫБАРЫ Ў ПАЛАТУ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ” (ЗАЯВА ПРЭЗІДЫУМА БСДП)
Заява Прэзідыума БСДП
Беларуская
сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выказвае вялікую ўдзячнасць выбаршчыкам,
якія аддалі свае галасы кандыдадатам у дэпутаты, якіх вылучыла і падтрымлівала
партыя: Вольгу Казуліну, Валянціна Лазарэнкава, Анатоля Ляўковіча, Альберта
Маркава, Ігара Маслоўскага, Алену Мядзведзеву, Ігара Рынкевіча, Сяргея
Салдаценку, Валерыя Фралова, Анатоля Юрэвіча.
У ходзе выбарчай кампаніі былі занатваныя пэўныя крокі дзейнай улады ў бок змякчэння рэпрэсіўнай палітыкі. Кандыдатаў у дэпутаты ад апазіцыйных палітычных партый не гэтак шальмавалі, як у час папярэдняй выбарчай кампаніі, сябраў ініцыятыўных груп не арыштоўвалі і не падвяргалі штрафам, назіральнікаў (у тым ліку міжнародных) груба не выстаўлялі з выбарчых участкаў.
Змякчыўшы рэпрэсіўную палітыку, улада не памяняла свайго падыходу да змястоўнай часткі выбарчага працэсу.
Зарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты чыніліся разнастайныя перашкоды ў правядзенні агітацыйнай кампаніі і ў арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі. Акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі былі ўтвораны ўладаю на прынцыпах карпаратыўнасці і адміністрацынай падпарадкаванасці. Працэнт удзелу прадстаўнікоў БСДП і іншых апазіцыйных партый у акруговых камісіях быў нізкі, а працэнт удзелу ва ўчастковых камісіях яшчэ ніжэйшы. Таму выбары былі непразрыстыя. Кантроль за падлікам галасоў быў цалкам выключаны. Неабгрунтавана высокі паказчык удзелу ў датэрміновым галасаванні. Гэта ва ўмовах адсутнасці кантролю за дзейнасцю ўчастковых камісій безумоўна вяло да фальшавання вынікаў галасавання. Назіранне за ходам галасавання і апытанні выбаршчыкаў пасля выбараў паказваюць, што ўлада зноў завысіла агульны працэнт яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі. Абвешчаныя вынікі галасавання за кандыдатаў у дэпутаты ад БСДП заніжаныя.
Беручы пад увагу ўсе вышэйпералічанае, Прэзідыум Беларускай
сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) лічыць, што выбары ў Палату прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання прайшлі ў несвабодных і несправядлівых
умовах, а абвешчаныя вынікі галасавання не адпавядаюць
сапраўднасці.
30 верасня 2008 г.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |